wd wp Пошук:

Аляксандр Вашкоўскі

Алякса́ндр Вашко́ўскі (польск.: Aleksander Waszkowski; 1841, Тарнагруд — 17 лютага 1865, Варшава) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, апошні начальнік Варшавы ў часы паўстання.

Біяграфія

У пачатку 1860-х член Варшаўскай гарадскай адміністрацыі. У лютым 1863 года перадаў паўстанцам партыю зброі і штабных карт, а ў чэрвені таго ж года — зарганізаваў перадачу грашовых сродкаў Часоваму нацыянальнаму ўраду (польск.: Kasа Głównej Komisji Rządowej Przychodów i Skarbu Królestwa Polskiego) прызначаных для Дзяржаўнага скарбу Расійскай імперыі (3,5 мільёну злотых і 500 тысяч рублёў). Быў апошнім начальнікам гораду Варшава, выконваў свае абавязкі з 10 снежня 1863 па 19 снежня 1864 года. Быў выпадкова арыштаваны 19 снежня 1864 года на вуліцы Выборчай (польск.: Ulica Elektoralna w Warszawie). Ён разумеў, што заняпад паўстанцкага руху незваротны, але, нягледзячы на тое, выдаваў указы, друкаваў адозвы, ствараючы эфект прысутнасці паўстанцкай гарадскай адміністрацыі ў Варшаве. Ён не меў пэўнага месца жыхарства, ночыў у будынку млына ў раёне Солец (польск.: Solcu), днём чытаў газеты ў кавярнях. Свядома не збіраўся выяжджаць з горада[4].

Пазбаўленне волі адбываў у X павільёне Варшаўскай цытадэлі. Ён быў павешаны 17 лютага 1865 года разам з Эмануілам Шафарыкам. Гэта было апошняе публічнае пакаранне паўстанцаў у Варшаве[5].

Памяць

Табліца ў мурах Варшаўскай цытадэлі на месцы шыбеніцы, на якой у часы нацыянальна-вызваленчага руху і сацыяльных змен гінулі паўстанцы-патрыёты. Табліца згадвае найбольш значных удзельнікаў і кіраўнікоў паўстання, якія былі пакараны смерцю ў Цытадэлі: Агрыпіна Канарскага, Язэпа Пятроўскага, Язэпа Яноўскага і Аляксандра Вашкоўскага

Постаці Вашкоўскага прысвечана апавяданне Уладзіслава Тарлецкага «Dwie głowy ptaka», якое апублікавана ў 1978 годзе ў зборніку апавяданняў, прысвечаных Студзеньскаму паўстанню «Twarze 1863».

У гонар Аляксандра Вашкоўскага названа адна з вуліц Варшавы.

Зноскі

  1. Aleksander Waszkowski // NUKAT — 2002.
  2. Aleksander Waszkowski // MAK
  3. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 15 лютага 2021.
  4. Kronika powstań polskich 1794—1944, Wydawnictwo Kronika, Warszawa, ISBN 83-86079-02-9, 1994. — s. 256.
  5. Kronika powstań polskich 1794—1944, Wydawnictwo Kronika, Warszawa, ISBN 83-86079-02-9, 1994. — s. 256—258.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Люблінскім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі ў 1865 годзе
Катэгорыя·Павешаныя
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вязні Варшаўскай Аляксандраўскай цытадэлі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1841 годзе
Катэгорыя·Памерлі 17 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве