wd wp Пошук:

Аляксандр Васільевіч Колегаў

Алякса́ндр Васі́льевіч Ко́легаў (руск.: Алекса́ндр Васи́льевич Ко́легов). Паводле адукацыі інжынер-эканаміст. Пасля вучобы працаваў праектыроўшчыкам АСК. Колегаў лічыць, што нацыянальныя мовы неабходна пастаянна ўдасканальваць як сістэму, інакш яны не будуць выконваць свае функцыі ў поўным аб’ёме. Жыве ў Ціраспалі. Працуе старэйшым навуковым супрацоўнікам Прыднястроўскага дзяжўніверсітэта[1].

Біяграфія

Колегаў нарадзіўся ў г. Горкі, зараз Ніжні Ноўгарад у сям’і ваеннаслужачага. У 1964 годзе скочыў сярэднюю школу ў пасёлку Халілава, Арэнбургская вобласць, каля якога знаходзіўся ваенны гарадок, дзе служыў яго бацька. У гэтым жа годзе паступіў у Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя Баўмана, потым перавёўся ва Уесаюзны завочны політэхнічны інстытут, на інжынерна-эканамічны факультэт, які закончыў у 1970 годзе.

Пасля заканчэння вучобы працаваў праекціроўшчыкам АСК ў арганізацыях Адэсы. Працаваў у навуковых лабараторыях Адэскага дзяжуніверсітэта імя Мечнікава і Адэскага інстытута народнай гаспадаркі. З 1995 года жыве ў Ціраспалі і працуе навуковым супрацоўнікам Прыднястроўскага дзяжуніверсітэта імя Шаўчэнка, які даў магчымасць дзеля заканчэння працы па стварэнню эльюндзі.

Лінгваканструяванне

Алксандр Колегаў прысвяціў 30 год стварэнню міжнароднай мовы-пасрэдніка эльюндзі. Першы праект мовы быў створаны ў 1978 годзе. Вядомасць прыйшла пасля артыкула, апублікаванага ў “Камсамольскай праўдзе” ад 30 студзеня 1988 года, пасля якой аўтар атрымаў больш 4 тысяч пісем. У 1989 годзе японскі лінгвіст Кадзуёшы Фукумота зрабіў кароткае апісанне мовы эльюндзі і апублікаваў яго ў пятым нумары ўніверсітэцкага часопіса “Кэнкю Кіё” (“Вучоныя запіскі”), які выходзіць у прэфектуры Сайтама. У 1989 годзе ў часопісе “Праграмныя прадукты і сістэмы” быў надрукаваны артыкул “Знаёмцесь… Эльюндзі”.

У кастрычніку 1995 кіраўніцтва Прыднястроўскага дзяжуніверсітэта падтрымала праект Колегава і дало магчымасць апублікаваць яго публікацыі. Першая апублікаваная кніга называлася “Граматыка мовы-пасрэдніка Эльюндзі”, выйла ў Ціраспалі ў 1998 годзе (тыраж 2000 асобнікаў). Распрацоўку эльюндзі падтрымаў у свой час Юрый Сямёнавіч Марцямьянаў - аўтар сінтаксічнай мадэлі мовы - валнетна-юнкціўна-эмфазнай граматыкі, Юрый Марчук[2] прафесар кафедры агульнага і параўнальна-гістарычнага мовазнаўства філалагічнага факультэта МГУ. Падтрымліваюць даследаванні па мове і да сённяшняга часу адзескія журналісты В. В. Аляксеяў і В. А. Крэшчук[3]

У 1995 годзе пры падтрымцы прарэктара па навуковай рабоце Е. Бамешка (потым міністр народнай адукацыі Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі), прафесараў Ю. Даўгова і Л. Клібанавай на інжынерна-тэхнічным факультэце ўніверсітэта адчынена тэма “Стварэнне мовы-пасрэдніка Эльюндзі для сістэм мульцімоўнага машыннага перакладу”. Аўтарам ідэі выступіў Колегаў. З 2000 года праца вядзецца пры навукова даследчай лабараторыі (НДЛ) па матэматычнаму мадэляванню[4]. На тэрыторыі СНД гэта адзіная НДЛ, якая займаецца матэматычнай апрацоўкай вынікаў пасіўнага эксперыменту.

Да 2008 года дзякуючы вялікім камбінаторным магчымасцям эльюндзі стала магчымым сціснуць каранёвую базу да 77 сэнсавых элементаў, пры дапамозе якіх утвараюцца 1756 каранёў і далей уся лексіка новай штучнай мовы (першы варыянт эльюндзі ў 1978 годзе ўтрымліваў больш 2000 каранёў). Мова эльюндзі паводле думкі яго аўтара, - гэта дапаможная мова міжнародных зносін, мова зносін з інфармацыйнымі машынамі і міжмашынных зносін, мова-пасрэднік шматмоўнай сістэмы машыннага перакладу і мова-захоўнік агульначалавечых ведаў.

Праект рэформы рускай мовы

З 2006 года Колегаў праводзіць праектныя даследаванні ў галіне развіцця і рэфармавання рускай мовы і пісьменства.

Уплыў ідэй

Ідэі Колегава па кадзіраванні мовы пры дапамозе лічбаў аказалі ўплыў на працы Д. І. Сотнікава, які распрацаваў яшчэ адзін варыянт міжнароднай мовы, заснаваны на прадстаўленні літар і каранёў у сістэме вылічэння лічбаў.

Спіс прац

Зноскі

  1. mode=science&smode=nils&id=365 Лабараторыя матэматычнага мадэлявання Прыднястроўскага дзяжуніверсітэта
  2. name=autogenerated1>Ю. Марчук, Універсальная мова шлях да ўзаемаразумення і міра // “Мір Маральнасці”, восень, 2004(недаступная спасылка)
  3. У камп’ютара развяжацца язык (Інтарв’ю з А. Колегавым) //“Працоўная газета”, №90 ад 21 мая 2008(недаступная спасылка)
  4. Старонка НДЛ “Стварэнне мовы-пасрэдніка машыннага перакладу”

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Памерлі 1 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Стваральнікі і прапагандысты моў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжнім Ноўгарадзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 мая
Катэгорыя·Выпускнікі МДТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе