wd wp Пошук:

Аляксандр Васільевіч Даманаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Даманаў. Аляксандр Васільевіч Дама́наў (10 сакавіка 1940, г. Клінцы, Бранская вобласць, РСФСР — 19 красавіка 2014, г. Віцебск) — беларускі мастак.

Біяграфія

Скончыў у 1973 годзе мастацка-графічнае аддзяленне Златавустаўскага педагагічнага вучылішча. Удзельнік мастацкіх выставак з 1990 года. Жыў у Віцебску[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1996 года[1].

Пасля смерці жонкі, застаўся адзін і быў ўжо фізічна зусім хворым. Памёр 19 красавіка 2014 года. Пасля смерці мастака практычна ўсе працы, якія знаходзіліся ў яго кватэры, зніклі. Выкрадальнікі так і не былі выяўлены. Захавалася толькі 12 жывапісных твораў Аляксандра Доманова, якія мастак пры жыцці падарыў Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею[2].

Творчасць

Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах пейзажа і нацюрморта. Творам уласцівыя моц і насычанасць, свежасць і каларыт. Асноўныя работы: палотны «Бярозы», «Вясна», «Сланечнік», «Вецер», «Восень», «Зіма. Рака Віцьба», «Сакавік», «Вясковы пейзаж»[1].

Сям’я

Дзяцей у сям’і не было[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Даманаў Аляксандр Васільевіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
  2. 1 2 Светлый реализм Александра Доманова. Народныя навіны Віцебска. Новости Витебска | 09-02-2015

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Майстры нацюрморта Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арлоўскай вобласці
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 19 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі-пейзажысты Беларусі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 сакавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы