wd wp Пошук:

Аляксандр Бекіравіч Смольскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Смольскі. Аляксандр Бекіравіч Смольскі (нар. 28 ліпеня 1947, г. Мінск)  — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1970 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. У 19701972 гадах працаваў архітэктарам у «БелНДІдзіпрасельбудзе»; у 19721986 гадах у «Белдзіпрагандлі», старэйшым архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў; у 19862000 гадах у інстытуце «Белжылпраект», галоўны архітэктар праектаў; у 20012003 гадах інстытуце «Белбыттэхпраект», галоўны архітэктар праектаў; у 20032005 у ВУП «Белкааппраект», галоўны архітэктар Мінскага праектнага аддзела; у 20052008 гадах у КУП УКБ «Адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска», галоўны архітэктар праектаў[1].

Пражывае ў Мінску па вул. Дуніна-Марцінкевіча, 4, к. 2[1].

Член Саюза архітэктараў з 1980 года[2].

Творчасць

Будынак Міністэрства спорту і Міністэрства гандлю Беларусі
Камароўскі рынак

Асноўныя працы: прадуктовыя магазіны па вул. Чыгладзэ ў Мінску (1974) і «Акіян» у Брэсце (1985), прамтаварны, прадуктовыя магазіны ДарУРЗа ў Баранавічах (1985), прамтаварная і харчовая базы ў Гомелі (1986); у аўтарскім калектыве: будынкі УУС Мінаблвыканкама (1976), будынак Міністэрства гандлю БССР і Спорткамітэта БССР па вуліцы Свярдлова ў г. Мінску (1980), службова-гаспадарчы корпус Савета Міністраў БССР па вул. Мяснікова ў г. Мінску (1982), піянерлагер у г. Анапа (1982)[2], катэджная забудова Падмаскоўя (20072009) і шэраг іншых аб’ектаў рознага прызначэння, браў удзел у праектаванні Мінскага Камароўскага рынку (1982)[1].

Узнагароды

Узнагароджаны дыпламамі Саюза архітэктараў БССР[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Смольский Александр Бекирович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. 1 2 Смольский Александр Бекирович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белкааппраекта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белжылпраекта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 ліпеня
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзіпрагандлю
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі