wd wp Пошук:

Аляксандр Анатольевіч Валчанкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Валчанкоў. Аляксандр Анатольевіч Валчанкоў (2 верасня 1957, пас. Выганічы, Выганіцкі раён, Бранская вобласць, РСФСР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 2 верасня 1957 года ў пас. Выганічы Выганіцкага раёна Бранскай вобласці (РСФСР).

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, інжынер — выкладчык машынабудаўнічых дысцыплін; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст.

Працаваў выкладчыкам агульнатэхнічных дысцыплін, сакратаром камітэта камсамола Мінскага машынабудаўнічага тэхнікума; інспектарам, вядучым інспектарам упраўлення сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь; дырэктарам установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж».

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае сына і дачку.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Выганіцкім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»