wd wp Пошук:

Аляксандр Анатолевіч Кержакоў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Анатолевіч Кержакоў (руск.: Александр Анатольевич Кержаков; нар. 27 лістапада 1982, Кінгісеп, Ленінградская вобласць, СССР) — расійскі футбаліст (нападнік) і тренэр. Адзін з самых паспяховых футбалістаў у гісторыі Расіі. Выступаў за нацыянальную зборную Расіі (2002—2016). На клубным узроўні вядомы ў першую чаргу па выступах за санкт-пецярбургскі «Зеніт».

У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Ніжні Ноўгарад».

Клубная кар’ера

Пасля заканчэння СДЮШАР «Зеніт» Аляксандр пачаў выступаць за аматарскую каманду «Светагорац» з горада Светагорск. У канцы 2000 года паводле рэкамендацыі Казачэнкі галоўны трэнер «Зеніта» Юрый Марозаў запрасіў Кержакова ў «Зеніт». У новым клубе Кержакоў дэбютаваў 10 сакавіка 2001 года ў матчы 1 тура чэмпіянату Расіі супраць «Ротара» ў Валгаградзе, выйшаў у асноўным складзе і адыграў усю гульню. Амаль адразу атрымаў месца ў асноўным складзе каманды.

28 снежня 2006 года Кержакоў падпісаў кантракт з іспанскім клубам «Севілья» на 5,5 года. Сума трансферу склала 5 млн еўра[3]. Партнёрамі Аляксандра па нападзе сталі Луіс Фабіяна і Фрэдэрык Канутэ, аднак іграку не заўсёды знаходзілася месца ў складзе. У 2008 годзе Кержакоў вярнуўся ў Расію ў маскоўскае «Дынама», якое ўзначальваў Андрэй Кобелеў, з якім ён разам выступаў за «Зеніт» у 2001 годзе.

16 студзеня 2010 года Кержакоў вярнуўся ў «Зеніт»[4], падпісаўшы кантракт на 4 гады[5]. Сума трансферу склала 6,5 млн еўра.

Міжнародная кар’ера

У 2002 годзе Алег Раманцаў запрасіў 19-гадовага Кержакова ў зборную Расіі. Дэбют футбаліста ў нацыянальнай камандзе адбыўся ў таварыскім матчы супраць зборнай Эстоніі ў Таліне 27 сакавіка 2002 года.

Трэнерская кар’ера

У сакавіку 2018 года быў зацверджаны трэнерам юнацкай зборнай Расіі (юнакоў 2001 года нараджэння)[6]. У верасні 2020 года стаў галоўным трэнерам клуба «Том»[7]. Па выніках сезона 2020/21 «Том» заняла апошняе месца ў ФНЛ і засталася ў лізе толькі дзякуючы рашэнню КДК аб пераводзе «Чайкі» ў ПФЛ, а Кержакоў пакінуў клуб.

У чэрвені 2021 года ўзначаліў клуб «Ніжні Ноўгарад», які перад гэтым выйшаў у Прэм’ер-лігу.

Дасягненні

Зеніт

Севілья

Цюрых

Зноскі

  1. Aleksandr Kerzhakov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alexandr Keržakov // ČSFD — 2001.
  3. Sevilla move for Kerzhakov. UEFA.com
  4. «Динамо» объявило о трансфере Кержакова в «Зенит» Архівавана 19 студзеня 2010.. championat.ru
  5. Кержаков подписал с «Зенитом» контракт на четыре года Архівавана 19 студзеня 2010.. championat.ru
  6. РФС подтвердил назначение Кержакова тренером юношеской сборной России
  7. Кержаков возглавил «Томь»
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лістапада
Катэгорыя·Ігракі зборнай Расіі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кінгісепе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Трэнеры ФК Том Томск
Катэгорыя·Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Расіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Севілья
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Масква
Катэгорыя·Футбалісты Расіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Светагорац
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Цюрых
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Трэнеры ФК Ніжні Ноўгарад