wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксеевіч Ганчароў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ганчароў. Аляксандр Аляксеевіч Ганчароў (18 мая 1948, г. Ламаносаў, Ленінградская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1971 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1971 года ў Інстытуце «Белпрампраект» (галоўны архітэктар праектаў)[1]. З 1989 г. па цяперашні час узначальвае персанальную творчую майстэрню. Выкладаў на архітэктурным факультэце БДПА[2].

Член Саюза архітэктараў БССР з 1975 года[2]. Член КПСС з 1979 года. Пражывае ў г. Мінску[3].

Творчасць

Інстытут будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР

Асноўныя работы: будынкі Мінскага завода халадзільнікаў (1972)[1], завода аптычнага шкла ў Лідзе (1984)[2], комплекс Інстытута будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда Беларусі (1982), будынкі Мінскага навукова-вытворчага аб’яднання «Цэнтр» (1986, усе ў сааўт.) у Мінску; БелАЗ (1976, у сааўтарстве) і канструктарска-даследчая база БелАЗа ў Жодзіне (1976), маторны завод у г. Стоўбцы (будаваўся з 1990, у сааўтарстве)[1], вытворча-складская база ТДА «Віталюр» на аўтамагістралі Мінск — нацыянальны аэрапорт «Мінск» (2003), прыгранічны грузавы тэрмінал «Казловічы-2» у г. Брэсце (2006); навучальна-трэніровачная база фрыстайлу са спартыўна-аздараўленчым комплексам у г. Мінску[2].

Узнагароды

Узнагароджаны дыпломам СА СССР за дыпломную працу «Падшыпнікавы завод у г. Маладзечна» (1971); дыпломам і заахвочвальнай прэміяй на аглядзе творчых дасягненняў савецкай архітэктуры 1973—1977 гг. (Масква, 1978); медалём «За працоўную доблесць» (1977); граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1980); дыпломамі на рэспубліканскіх аглядах лепшых твораў года (1978, 1982, 1991); дыпломамі нацыянальных фестываляў архітэктуры (1999, 2003)[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Ганчароў Аляксандр Аляксеевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. 1 2 3 4 5 Гончаров Александр Алексеевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)
  3. Гончаров Александр Алексеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 мая
Катэгорыя·Архітэктары Жодзіна
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белпрампраекта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ламаносаве