wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксеевіч Аляксееў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аляксееў. Аляксандр Аляксеевіч Аляксееў (нар. 14 лістапада 1978, Казань, Расійская Федэрацыя) — беларускі фатограф, выдавец, дызайнер, журналіст, рэжысёр, кандыдат эканамічных навук.

Біяграфія

Нарадзіўся 14 лістапада 1978 года ў г. Казань, у сям’і вайскоўца. З 1979 года сям’я пераехала ў Беларусь. У 2000 годзе скончыў факультэт менеджменту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. У 2000 годзе ўзнагароджаны медалём Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі «За лепшую навуковую працу» сярод маладых вучоных па выніках адкрытага ўсерасійскага конкурсу. У 2004 годзе абараніў дысертацыю, прысуджана навуковая ступень кандыдата эканамічных навук. З 2001 года пачаў працаваць на беларускім тэлебачанні. З’яўляўся вядучым і рэжысёрам праграмы «Знята!»,[2] рэдактарам тэлевізійных праектаў «Наша спадчына», «Новая калекцыя», «Эпоха». З 2001 года акрэдытаваны ў якасці беларускага фатографа і журналіста на міжнародных кінафестывалях у Кане, Берліне і Венецыі. З 2003 года ў якасці сааўтара сумесна з Алегам Лукашэвічам рэалізуе мастацкі праект «Спадчына Беларусі» (па міжнароднаму прадстаўленні гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі), які ўключае выданне прэзентацыйных альбомаў, правядзенне міжнародных фотавыставак, вытворчасць дакументальных фільмаў і тэлевізійных праграм для міжнароднай аўдыторыі. У студзені 2005 года стаў Лаўрэатам Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».[3] З 2007 года з’яўляецца беларускім выдаўцом[4]. Сумесна з Алегам Лукашэвічам арганізаваў адкрыццё першага Нацыянальнага павільёна Рэспублікі Беларусь на 64 Канскім кінафестывалі. У маі 2011 года стаў намеснікам кіраўніка Нацыянальнага павільёна. З 2012 года працуе ў беларускай дакументалістыцы ў якасці рэжысёра. У 2014 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці рэжысёр.

Выстаўкі мастацкага праекта «Спадчына Беларусі»

2003 год

2004 год

2008 год

2014 год

2015 год

2016 год

Кнігі-альбомы мастацкага праекта «Спадчына Беларусі»

Агульны наклад на снежань 2015 года складае 44,5 тыс. асобнікаў.

Фільмаграфія

аўтар сцэнарыя 2012

рэжысёр 2013

Узнагароды

Зноскі

  1. Aljaksandr A Aljakseeŭ // VIAF ID
  2. Проект Александра Алексеева получился весьма многообещающим. «Беларусь сегодня»,08.04.2005
  3. Указ Президента Республики Беларусь № 8 от 7 января 2005
  4. Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
  5. Сено на асфальте. «Беларусь сегодня», 18.03.2003
  6. Об открытии в Армении фотовыставки «Наследие Беларуси». Министерство иностранных дел Республики Беларусь
  7. Выставка фоторабот Олега Лукашевича и Александра Алексеева «Наследие Беларуси—диалог культур» в Штаб-квартире ЮНЕСКО в Париже. Агентство «АFN», 07.05.2004
  8. Белорусская делегация с рабочим визитом посетит Италию. Агентство «АFN», 21.10.2004
  9. Бестселлер о родине. «Беларусь сегодня», 16.11.2004
  10. Наследие Беларуси в Лондоне. Агентство «Интерфакс», 05.03.2008 Архівавана 3 чэрвеня 2016.
  11. Открытие фотовыставки «Наследие Беларуси» состоялось в Гомельском дворцово-парковом ансамбле. Агентство «Белта», 04.04.2008
  12. В Национальном Полоцком историко-культурном музее-заповеднике с успехом прошла презентация альбома «Спадчына Беларусі. Скарбы». Белтелерадиокомпания, 08.05.2008
  13. Уникальный выставочный проект. Информационное агентство «Интерфакс», 08.05.2014 Архівавана 25 сакавіка 2016.
  14. Фотовыставку «Спадчына Беларусі» Александра Алексеева и Олега Лукашевича, можно лицезреть на ограждении Всехсвятской церкви. Агентство «Минск-новости» 06.04.2015 Архівавана 22 красавіка 2016.
  15. Выставка «Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА». Агентство «Минск-новости» 22.05.2015 Архівавана 22 красавіка 2016.
  16. Презентация книги-альбома «Наследие Беларуси» в Национальном историческом музее Республики Беларусь
  17. В МИД открылась фотовыставка проекта «Спадчына Беларусi». Агентство «Белта», 21.03.2016
  18. Алексеев, А.А, Лукашевич, О. В. Наследие Беларуси ISBN 978-985-454-338-2. Архівавана 4 сакавіка 2016.
  19. Аляксееў, А., Лукашэвіч, А. Скарбы Беларусі ISBN 978-985-90180-2-2. Архівавана 3 мая 2016.
  20. В основе фильма режиссера А. Алексеева лежит масштабная научно-исследовательская работа Архівавана 24 красавіка 2016.
  21. Премьера документального фильма «Тысячелетний Заславль». «Минский курьер», 09.08.2013
  22. Аб прысуджэннi прэмii «За духоўнае адраджэнне» 2004 года. «Беларусь сегодня», 07.01.2005
  23. фильмов документального проекта «Эпоха» признан лучшим на IX Евразийском телефоруме в Москве. Белтелерадиокомпания, 08.11.2006(недаступная спасылка)
  24. Диплом I степени — А. Алексеев, О. Лукашевич «Спадчына Беларусі. Скарбы» Архівавана 18 ліпеня 2014.
  25. Проект творческого дуэта выдвинут на соискание Государственной премии. «Беларусь сегодня», 25.03.2010
  26. XI международный конкурс «Искусство книги» государств-участников СНГ Архівавана 22 красавіка 2016.
  27. В номинации «Фотовзгляд» победителем назван фотоальбом Александра Алексеева, Олега Лукашевича «Сокровища Беларуси» Архівавана 29 лістапада 2020.
  28. Определены также лучшие дизайнеры книги — ими стали Олег Лукашевич и Александр Алексеев, 25.02.2016 Архівавана 15 мая 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Казані
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
Катэгорыя·Рэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Журналісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кандыдаты эканамічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Журналісты XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Фатографы Беларусі
Катэгорыя·Рэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Выдаўцы Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лістапада
Катэгорыя·Дызайнеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэжысёры XXI стагоддзя