Аляксандр Аляксандравіч Дэйнека (руск.: Алекса́ндр Алекса́ндрович Дейне́ка; 1899—1969) — савецкі мастак-жывапісец, манументаліст, графік, скульптар, педагог. Народны мастак СССР (1963). Герой Сацыялістычнай Працы (1969). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1964).
Аляксандр Дэйнека нарадзіўся 8 (20) траўня 1899 гады ў Курску ў сям’і чыгуначніка.
Першапачатковую адукацыю атрымаў у Харкаўскім мастацкім вучылішчы (1915—1917) у А. М. Любімава і М. Р. Пестрыкава. Маладосць мастака, як і многіх яго сучаснікаў, была звязана з рэвалюцыйнымі падзеямі. У 1918 годзе працаваў фатографам у крымінальным вышуку, узначальваў секцыю ІЗА Губнадобраза, афармляў агітцягнікі, тэатральныя пастаноўкі, удзельнічаў у абароне Курска ад белых. З 1919 па 1920 гадах кіраваў мастацкай студыяй пры Курскам палітупраўленні і «Вокнамі РОСТа» ў Курску.
З войска быў камандзіраваны вучыцца ў Маскву, ва ВХУТЕМАС на паліграфічнае аддзяленне, дзе яго педагогамі былі У. А. Фаворскі і І. І. Нівінскі (1920—1925). Вялікае значэнне ў творчым станаўленні мастака мелі гады вучнёўства і зносін з В. А. Фаворскім, а таксама сустрэчы з У. У. Маякоўскім. Творчае аблічча мастака яскрава і выразна праявілася на першай жа буйной выставе ў 1924 (Першая дыскусійная выстава аб’яднанняў актыўнага рэвалюцыйнага мастацтва), у якой ён удзельнічаў у складзе «Групы трох» (сумесна з А. Д. Ганчаровым і Ю. І. Піменавым). У гэтыя гады ім была створана першая савецкая сапраўдна манументальная гісторыка-рэвалюцыйная карціна «Абарона Петраграда» (1928).
Член мастацкіх арганізацый: Таварыства станкавістаў (ОСТ) (1925—1927) — адзін з заснавальнікаў, Асацыяцыя мастакоў-графікаў пры Доме друку (Масква, 1926—1929), Аб’яднанне новых відаў мастацкай працы «Кастрычнік» (1928—1930), Асацыяцыя мастакоў рэвалюцыйнай Расіі, Расійская асацыяцыя пралетарскіх мастакоў (РАПХ) (1931—1932).