wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксандравіч Дэйнека

Аляксандр Аляксандравіч Дэйнека (руск.: Алекса́ндр Алекса́ндрович Дейне́ка; 18991969) — савецкі мастак-жывапісец, манументаліст, графік, скульптар, педагог. Народны мастак СССР (1963). Герой Сацыялістычнай Працы (1969). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1964).

Біяграфія

Аляксандр Дэйнека нарадзіўся 8 (20) траўня 1899 гады ў Курску ў сям’і чыгуначніка.

Першапачатковую адукацыю атрымаў у Харкаўскім мастацкім вучылішчы (1915—1917) у А. М. Любімава і М. Р. Пестрыкава. Маладосць мастака, як і многіх яго сучаснікаў, была звязана з рэвалюцыйнымі падзеямі. У 1918 годзе працаваў фатографам у крымінальным вышуку, узначальваў секцыю ІЗА Губнадобраза, афармляў агітцягнікі, тэатральныя пастаноўкі, удзельнічаў у абароне Курска ад белых. З 1919 па 1920 гадах кіраваў мастацкай студыяй пры Курскам палітупраўленні і «Вокнамі РОСТа» ў Курску.

З войска быў камандзіраваны вучыцца ў Маскву, ва ВХУТЕМАС на паліграфічнае аддзяленне, дзе яго педагогамі былі У. А. Фаворскі і І. І. Нівінскі (1920—1925). Вялікае значэнне ў творчым станаўленні мастака мелі гады вучнёўства і зносін з В. А. Фаворскім, а таксама сустрэчы з У. У. Маякоўскім. Творчае аблічча мастака яскрава і выразна праявілася на першай жа буйной выставе ў 1924 (Першая дыскусійная выстава аб’яднанняў актыўнага рэвалюцыйнага мастацтва), у якой ён удзельнічаў у складзе «Групы трох» (сумесна з А. Д. Ганчаровым і Ю. І. Піменавым). У гэтыя гады ім была створана першая савецкая сапраўдна манументальная гісторыка-рэвалюцыйная карціна «Абарона Петраграда» (1928).

Член мастацкіх арганізацый: Таварыства станкавістаў (ОСТ) (1925—1927) — адзін з заснавальнікаў, Асацыяцыя мастакоў-графікаў пры Доме друку (Масква, 1926—1929), Аб’яднанне новых відаў мастацкай працы «Кастрычнік» (1928—1930), Асацыяцыя мастакоў рэвалюцыйнай Расіі, Расійская асацыяцыя пралетарскіх мастакоў (РАПХ) (1931—1932).

Зноскі

  1. 1 2 Руская Вікіпедыя — 2001.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. 1 2 Дейнека Александр Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Дейнека Александр Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. Aleksandr Deyneka // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі ВМАТЭМАЙСа
Катэгорыя·Памерлі ў 1969 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Курску
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Народныя мастакі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі МАРХІ
Катэгорыя·Памерлі 12 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве