wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксандравіч Вашкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вашкевіч.

Родны дом Аляксандра Вашкевіча ў Белавежы на вуліцы, якая носіць яго імя
Магіла Аляксандра Вашкевіча на Павонзках

Аляксандр Аляксандравіч Вашкевіч (15 (28) жніўня 1901, в. Белавежа, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 22 красавіка 1945, Германія) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр. Герой Савецкага Саюза.

Пачатковая біяграфія

Аляксандр Аляксандравіч Вашкевіч нарадзіўся 15 (28) жніўня 1901 года ў вёсцы Белавежа Гродзенскай губерні, Расійскай імперыі (цяпер Падляскае ваяводства, Польшча) у беларускай сялянскай сям’і.

Працаваў на паравым млыне.

Ваенная служба

Грамадзянская вайна

У 1919 годзе Вашкевіч быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі ташкенцкім гарваенкаматам Узбекскай ССР.

Браў удзел у Грамадзянскай вайне. У 1920 годзе ўступіў у шэрагі ВКП(б).

Міжваенны час

З кастрычніка 1919 па красавік 1920 навучаўся ў кулямётнай школе. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне. У 1922—1924 гадах навучаўся ў Ваеннай пяхотнай школе ў Смаленску, атрымаў званне лейтэнанта. Пасля сканчэння атрымаў у падначаленне ўзвод, а ў 1934—1936 выконваў абавязкі начальніка штабу палка.

У 1938—1942 выконваў абавязкі начальніка аддзелу навучання ў Ваеннай акадэміі імя Фрунзэ ў Маскве, адначасна вучыўшыся ў ёй (скончыў у 1942).

Вялікая Айчынная вайна

З 1943 года прымаў удзел у баях на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Ад 15 жніўня 1942 да 2 лютага 1943 кіраваў 739-м палком стралкоў 213-й стралковай дывізіі (другога фарміравання) Стэпавага фронту. З 2 па 15 лютага 1943 кіраваў 182-м палком горных стралкоў 68-й дывізіі горных стралкоў, ад 22 чэрвеня 1943 да 23 ліпеня 1944 — камандуючы 797-га стралковага палку 232-й Сумска-Кіеўскай стралковай дывізіі (другога фарміравання)(руск.) бел.. У ноч на 27 верасня 1943 паспяхова арганізаваў пераправу праз Дняпро ў раёне сяла Дняпровакаменка (Верхнедняпроўскі раён, Днепрапятроўская вобласць); без стратаў у жывой сіле і тэхніцы полк замацаваўся на плацдарме і працягнуў наступ. Пасля кіраваў 116-й стралковай дывізіяй(руск.) бел..

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1943 за ўмелае камандаванне стралковым палком, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм падпалкоўніку Аляксандру Аляксандравічу Вашкевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая зорка» (№ 1480).

Да 23 ліпеня 1944 года палкоўнік Аляксандр Аляксандравіч Вашкевіч камандаваў 797-м стралковым палком 232-й Сумска-Кіеўскай стралковай дывізіі.

У верасні 1944 у званні палкоўніка быў накіраваны ў Войска польскае. 22 верасня 1944 арганізаваў і ўзначаліў 5 дывізію пяхоты(польск.) бел.. 3 лістапада 1944 Нацыянальная краёвая рада прызначыла яго генералам брыгады. Дывізія пад яго кіраўніцтвам (у складзе 2 арміі Войска Польскага) узяла ўдзел у зацятых баях пад Баўцэнам у красавіку 1945. У раёне мясцовасці Таўэр штаб 5-й дывізіі пяхоты быў акружаны нямецкімі войскамі; 21 красавіка 1945 цяжка паранены Аляксандр Вашкевіч трапіў у палон. На наступны дзень катаваны і забіты. Знявечаны труп быў знойдзены толькі 4 мая ў лесе непадалёк ад Штыфтшвезэ(ням.) бел.. Пахаваны ў Варшаве на Павонзкаўскіх могілках 28 мая 1945 года.

11 ліпеня 1945 пасмяротна прысвоенае званне генерала-маёра.

Узнагароды

Ушанаванне памяці

Імя Аляксандра Вашкевіча носяць галоўная вуліца Белавежы, на якой стаіць яго родны дом, а таксама вуліца ў Пружанах.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Аляксандр Аляксандравіч Вашкевіч на сайце «Героі краіны»(Праверана 28 жніўня 2013)

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Загінулі ў баі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Белавежы
Катэгорыя·Памерлі ў Саксоніі
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі 22 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Пахаваныя ў Варшаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых Павонзках
Катэгорыя·Генерал-маёры СССР