wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксандравіч Бушкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бушкоў. Аляксандр Аляксандравіч Бушкоў (нар. 5 красавіка 1956, Мінусінск) — расійскі пісьменнік, працуе ў жанрах дэтэктыву і фэнтэзі, а таксама публіцыстыкі па сусветнай гісторыі і біялогіі. Таксама перакладаў польскую мастацкую літаратуру. Працаваў паштальёнам, рабочым геафізічнай экспедыцыі, страхавым агентам[1]. Першае апавяданне «Вараг без запрашэння» пісьменніка надрукавана ў часопісе «Літаратурная вучоба» ў 1981 годзе. У 1986 годзе ў Краснаярску выдаў свой першы збор апавяданняў «Стаяць у агні». Жыве і працуе ў Краснаярску. Прытрымліваецца погляду, што пісьменнік павінен пісаць не чакаючы натхнення. Шмат займаецца самаадукацыяй, але ў школьныя гады быў двоечнікам і хуліганам.

Публікацыі па гісторыі i антрапалогіі

Аляксандр Бушкоў апублікаваў серыю кніг пад агульнай назвай «Расія, якой не было»[2]. Бушкоў, спасылаючыся на некаторыя крыніцы і літаратуру, відвінуў у гэтай серыі кніг наступныя ідэі:

Некаторыя іншыя творы, як гістарычныя даследаванні, так і гістарычныя дэтэктывы, прысвечаны асобам Івана Жахлівага, кардынала Рышэл’е, Уладзіміра Пуціна. У многіх кнігах Бушкова па гісторыі разглядаецца канцэпцыя альтернатыўнага развіцця гісторыі.

Кніга «Зямля. Планета зданяў» прысвечана праблемам антрапалогіі. Асноўная ідэя кнігі — паказаць ненавуковасць тэорыі эвалюцыі Чарльза Дарвіна, спробы многіх паслядоўнікаў дарвінізму «падагнаць» археалагічныя дадзеныя пад свае погляды і адкінуць без увагі тыя знаходкі, якія супярэчаць храналогіі эвалюцыяністаў. Таксама аўтар звяртае ўвагу на папулярызацыю эвалюцыйнай тэорыі атэістамі і палітычнымі радыкаламі, што прывяло напрыклад да ўзнікнення канцэпцыі сацыял-дарвінізму, як навуковай спробы апраўдаць расізм, каланіялізм і нацыяналізм.

Усе даследчыя кнігі Бушкова з аднаго боку з’яўляюцца вынікам доўгага і плённага вывучэння рознабаковай літаратуры на рускай, польскай і чэшскай мовах, з другога маюць характар выкліку папулярным навуковым камнцэпцыям і навукова-папулярнаму стылю (напрыклад, выкарыстанне ненарматыўнай лексікі). Але трэба зазначыць, што ўвогуле супрацьпастаўленне сваіх поглядаў афіцыйным навуковым канцэпцыям і выкарыстанне жаргонізмаў характэрна даволі распаўсюджаныя прыёмы сярод навукоўцаў. Яшчэ адна адметнасць Бушкова — выкарыстанне слова «інтэлігент» толькі ў негатыўным сенсе, для апісання недаадукаваных асоб, якія прэтэндуюць на вырашэнне праблем, якія дрэнна разумеюць.

Зноскі

  1. Буровский А.Провинциал, о котором заговорила страна//Сто знаменитых красноярцев. Красноярск: Красноярское книжное издательство, 2003 Архівавана 11 верасня 2016.
  2. Яшчэ адна кніга з назвай «Расія, якой не было. Руская Атлантыда» была напісана гісторыкам Андрэем Буроўскім. Яна прадстаўляе сабой даследаванне па гісторыі Ноўгарада i Вялікага княства Літоўскага, прысвечаных развіццю ўсходнеславянскіх народаў (аўтар іх усіх лічыў рускімі) ва ўмовах альтэрнатыўных дэспатычнаму кіраванню маскоўскіх уладароў

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краснаярскім краі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 красавіка
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе