wd wp Пошук:

Аляксандр Альбертавіч Панкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Панкоў.

Аляксандр Альбертавіч Панкоў (нар. 1 лютага 1953, Гомель) — беларускі фізік-тэарэтык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1994), прафесар (1996). Прафесар Міжнароднага цэнтра тэарэтычнай фізікі імя Абдуса Салама (1994). Член Італьянскага фізічнага таварыства (2004).

Біяграфія

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», 1976), Інстытут фізікі АН БССР (аспірантура, 1982).

Працаваў у Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (з 1983, з 1994 — кіраўнік лабараторыі фізічных даследавання і з 2004 — філіяла Міжнароднага цэнтра тэарэтычнай фізікі імя А. Салама, створанага на базе лабараторыі).

Навуковыя інтарэсы: фізіка высокіх энергій; пошук новых элементарных часціц і ўзаемадзеянняў на электрон-пазітронных і адронных калайдэрах.

Узнагароды

Прэмія НАН Беларусі (1998), стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001).

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе