wd wp Пошук:

Аляксандр Ігаравіч Дзямешка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзямешка. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Дзямешка (нар. 7 лістапада 1986, Брэст) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер.

Клубная кар’ера

«Дынама»

Выхаванец брэсцкай СДЮШАР-5, з 2003 года стаў праходзіць у дубль мясцовага «Дынама», а ўжо ў 2005 годзе дэбютаваў у асноўнай камандзе. Найбольш паспяховым сезонам у «Дынама» стаў 2007, калі Дзямешка 17 раз з’явіўся на полі ў чэмпіянаце і вызначыўся голам, а таксама разам з камандай выйграў Кубак Беларусі. Пазней выступаў пераважна толькі за дубль, так і не здолеўшы замацавацца ў аснове дынамаўцаў.

«Граніт» і «Гарадзея»

Сезон 2010 распачаў у складзе «Граніта», які па выніках чэмпіянату 2009 страціў месца ў Вышэйшай лізе. Абараняў колеры мікашэвіцкага клуба на працягу двух сезонаў, здолеў трывала замацавацца ў аснове «Граніта».

У лютым 2012 года перайшоў у «Гарадзею»[2]. Двойчы разам з «цукровымі» займаў другое месца ў Першай лізе, аднак клуб так і не здолеў выйсці ў элітны дывізіён, саступаючы ў стыкавых матчах. У сезоне 2014 трывала з’яўляўся ў стартавым складзе, але клуб заняў толькі 6-е месца ў Першай лізе.

Вяртанне ў «Дынама»

Са студзеня 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Дынама»[3]. У выніку распачаў сезон 2015 у складзе роднага клуба. У «Дынама» замацаваўся ў аснове, стаў выступаць на пазіцыі цэнтральнага нападніка.

У студзені 2016 года накіраваўся на прагляд у польскі клуб «Погань» з Седльцаў, але не падышоў[4]. У выніку вярнуўся ў «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў новы кантракт[5]. Стаў капітанам каманды, у першай палове сезона 2016 быў асноўным нападнікам і забіў 6 галоў у чэмпіянаце, але ўлетку страціў месца ў стартавым складзе і стаў пераважна выхадзіць на замену.

У першай палове 2017 года заставаўся іграком «Дынама», аднак нават у заяўку на матчы трапляў зрэдку, згуляў толькі ў адным матчы. У ліпені 2017 года завяршыў гульнявую кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў моладзевай акадэміі «Дынама»[6].

«Рух»

У пачатку 2018 года далучыўся да фарм-клуба дынамаўцаў — брэсцкага «Руха» — у склад якога быў заяўлены на сезон 2018 у якасці іграка. Дапамог камандзе атрымаць перамогу ў Другой лізе. Адначасова быў старшым трэнерам каманды, і пасля сезона 2018 сканцэнтраваўся на трэнерскай дзейнасці.

У 2021 годзе ў якасці аматара выступаў за «Брэстжылбуд» у Другой лізе.

Трэнерская кар’ера

У 2018—2021 гадах быў старшым трэнерам «Руха», разам з камандай прайшоў шлях да Вышэйшай лігі. У студзені 2022 года ўзначаліў дубль «Руха»[7], аднак у хуткім часе клуб зняўся са спаборніцтваў.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2003дубльДынама173
2004дубльДынама250
2005Д1Дынама10
2006Д1Дынама10
2007Д1Дынама171
2008Д1Дынама80
2009Д1Дынама30
2010 (пач.)дубльДынама10
2010Д2Граніт295
2011Д2Граніт282
2012Д2Гарадзея234
2013Д2Гарадзея203
2014Д2Гарадзея251
2015Д1Дынама250
2016Д1Дынама236
2017 (1)Д1Дынама10
2018Д3Рух223
2021Д3Брэстжылбуд109

Зноскі

  1. Aleksandr Demeshko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Демешко и Козлович стали игроками «Городеи»(недаступная спасылка)
  3. Юрченко, Цеван и Демешко на просмотре в брестском “Динамо”
  4. Демешко не подошел «Погони»
  5. Огар, Чиж, Демешко и еще девять игроков подписали контракты с брестским “Динамо”
  6. Демешко завершил карьеру игрока и переходит на тренерскую работу
  7. Демешко возглавил дублеров “Руха”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лістапада
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Ігракі ФК Брэстжылбуд
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта