wd wp Пошук:

Аляксандр Іванавіч Юркевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юркевіч. Аляксандр Іванавіч Юркевіч (21 красавіка 1954, в. Малыя Лясковічы, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Кандыдат тэхнічных навук.

Біяграфія

Нарадзіўся 21 красавіка 1954 года ў в. Малыя Лясковічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, інжынер-механік; аспірантуру БелНДІМСГ.

Працаваў інжынерам-канструктарам канструктарскага бюро «Саюзтрактарапрам» у г. Кішынёве (Малдаўская ССР); галоўным тэхнолагам, намеснікам кіраўніка Гарадзішчанскага спецаддзялення «Сельгастэхніка» Баранавіцкага раёна; галоўным інжынерам Баранавіцкага раённага аб’яднання «Сельгасхімія» Брэсцкай вобласці; старшынёй Пружанскага раённага аб’яднання «Сельгасхімія» Брэсцкай вобласці; начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі Пружанскага раённага выканаўчага камітэта; старшынёй Пружанскага раённага выканаўчага камітэта.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Рашэннем ад 10 ліпеня 2013 года раённы Савет дэпутатаў прысвоіў званне «Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна»[1].

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Зноскі

  1. А.І.Юркевіч — Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна Архівавана 11 студзеня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Пружанскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Старшыні Пружанскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»