У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бычкоў. Уладзімір Іванавіч Бычкоў (1862, с. Ябланаўка(руск.) бел., Чаркаскі павет, Кіеўская губерня[3] — 27 верасня 1925[4], г. Харкаў) — расійскі рэвалюцыянер, брат рэвалюцыянераў Уладзіміра і Яўгена Бычковых[4][5].
З дваран. Бацька — інжынер-тэхнолаг, дырэктар цукровага завода, затым акцызны чыноўнік[5].
Член Кіеўскай групы нарадавольцаў[4]. 11 красавіка 1881 г. арыштаваны, сасланы пад нагляд паліцыі ў Магілёўскую губерню. У студзені 1882 г. прыгавораны да катаргі і спасылкі ў Сібір, у студзені 1888 г. збег з турмы. Спрабаваў аднавіць дзейнасць «Народнай волі». У верасні 1888 заключаны ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Удзельнік Рэвалюцыі 1905-07, у 1918 член Харкаўскага Савета рабочых дэпутатаў[4].