wd wp Пошук:

Аляксандр Іванавіч Арастовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Арастовіч. Аляксандр Іванавіч Арастовіч (нар. 9 снежня 1952, Слуцк — 14 кастрычніка 2021) — кандыдат тэхнічных навук, дацэнт кафедры будаўнічай механікі ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, першы намеснік старшыні аргкамітэта па стварэнні БСДП (НГ), падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 г. быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, палітвязень Беларусі, вязень сумлення[1].

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся 9 снежня 1952 г. у Слуцку. Сярэднюю школу скончыў у г. Слуцку. У 1975 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (цяпер БНТУ) па спецыяльнасці «прамысловае, грамадзянскае будаўніцтва». Працаваў майстрам будаўнічага трэсту № 5 (Мінск, 1975—1979). Вучыўся  ў Славацкай вышэйшай тэхнічнай школе (Браціслава, 1986—1989).

Там жа абараніў дысертацыю ў 1988 г. Кандыдат технічных навук. Выкладчык, дацэнт кафедры будаўнічай механікі ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1979—2006). Быў вымушаны сыйсці адтуль з-за праблем са здароўем. Працаваў у прыватнай фірме.

Жанаты, мае сына і дачку.

Палітычная дзейнасць

Сябра (з 1992) Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) (да 1996 г. — Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада), намеснік старшыні (1998—2000 гг.), першы намеснік (з 2000 г.) старшыні БСДП (НГ). З 2007 г., пасля расколу і перайменавання БСДП (НГ) у Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада), стаў намеснікам, а затым і першым намеснікам аргкамітэта па стварэнні БСДП (НГ) на чале з М.Статкевічам.

Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 г. А. Арастовіч быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча. Затрыманы ўвечары 19 снежня 2010 г. разам з М. Статкевічам (таксоўку, на якой яны ехалі з вакзала пасля разгону Плошчы 2010, заблакавала міліцыя каля Галоўпаштамта ў Мінску).

Знаходзіўся ў СІЗА КДБ. Прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 КК РБ — «Масавыя беспарадкі». Вінаватым сябе не прызнаў.

11 студзеня 2011 г. Amnesty International прызнала А. Арастовіча вязнем сумлення і заклікала ўлады Беларусі вызваліць яго.[2]

15 лютага 2011 г. быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.[3]

25 жніўня 2011 г. даведаўся пра тое, што крымінальная справа супраць яго спыненая, абвінавачанне знятае.

Уваходзіў у склад ініцыятыўнай групы па вылучэнні М. Статкевіча кандыдатам у дэпутаты на парламенцкіх выбарах ў 2012 г.[4]

Затрыманы 16 сакавіка 2014 года ў Мінску каля Камароўскага рынка за ўдзел у дазволеным уладамі перадвыбарчым пікеце[5]. Удзельнікі пікета трымалі партрэты дзесяці беларускіх палітвязняў. Было затрымана некалькі чалавек, у тым ліку старшыня АГП Анатоль Лябедзька, сябра АГП, будучы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая. 17 сакавіка 2014 г. суд Савецкага раёна г. Мінска пакараў А. Арастовіча 10 суткамі адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце.[5]

Сын — Дзмітры. Дачка, Дарына Арастовіч,  у 2006 г. студэнткай Беларускага тэхналагічнага ўніверсітэта была арыштаваная і адміністрацыйна асуджаная за ўдзел у масавай акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 г. у Беларусі.[6]

Зноскі

  1. https://amnesty.org.ru/node/1677/ Архівавана 18 красавіка 2017.
  2. http://by.prava-by.info/archives/5447 Архівавана 30 кастрычніка 2020. Аmnesty International заклікае Беларусь вызваліць вязьняў сумленьня, якія ўтрымліваюцца пад вартай за ўдзел у акцыі пратэсту ў дзень выбараў
  3. https://news.tut.by/society/215284.html Архівавана 12 жніўня 2020. Обвиняемый Арестович выпущен из СИЗО КГБ под подписку о невыезде
  4. http://pyx.by/rus/news/2310/
  5. 1 2 http://www.statkevich.org/news.php?readmore=1343(недаступная+спасылка) Алесь Арастовіч асуджаны на 10 сутак
  6. https://www.svaboda.org/a/769906.html Дарына Арастовіч: “Я не хацела сядзець!

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра палітыкаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вязні сумлення
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 14 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Палітвязні Беларусі
Катэгорыя·Кандыдаты тэхнічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцку
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»