wd wp Пошук:

Аль-Аўда

Аль-Аўда (араб. العودة‎‎ вяртанне) — падпольная[1] баасісцкая арганізацыя ў Іраку. Групоўка падтрымлівае іракскага аддзялення Баас, прадстаўляючы ліберальную яе галіну, і выступае за рэабілітацыю былога лідара краіны Садама Хусейна, а таксама за вывад усіх замежных войскаў з тэрыторыі краіны. Сёння гэта адзіная ўзброеная групоўка краіны, у якой канфесіянальная прыналежнасць не адыгрывае вялікай ролі.

Гісторыя

Групоўка ўзнікла летам 2003 года. Яе члены займаліся распаўсюдам улётак, агітацыяй і прапагандай.

У снежні 2006 года быў пакараны Садам Хусейн, што абурыла яго прыхільнікаў. Аднак смерць былога прэзідэнта не прывяла да згуртавання іракскага аддзялення Баас. Фракцыя аль-Ахмеда, маючы больш прагматычныя погляды, фактычна адкалолася ад кансерватыўнага Ібрагіма Ізата ад-Дуры. Паміж імі пачалося суперніцтва за вяршэнства ў партыі. Аднак, нягледзячы на ўсе свае спробы, «Аль-Аўда» пацярпела няўдачу. Фракцыя Дуры з’яўляецца самай буйнай і самай актыўнай у Інтэрнэце, і пераважная большасць баасісцскіх сайтаў звязаны з ім. Яшчэ адна праблема заключаецца ў тым, што групоўка аль-Ахмеда, якая базуецца ў Сірыі, не мае выключнай сірыйскай падтрымкі і, улічваючы, што яна месціцца ў Сірыі, партыя ўспрымальная да ўмяшання Сірыі ў яе справы[2].

У снежні 2008 года каля 25 супрацоўнікаў Службы бяспекі былі арыштаваныя за членства ў «Аўда» і спробу аднавіць партыю Баас, прычым некаторыя сцвярджалі, што яны планавалі дзяржаўны пераварот[3][4]. Фактычная колькасць уцягнутых, магчыма, дасягнула 35 чалавек і ўключала як сунітаў, так і шыітаў, а таксама высокапастаўленых генералаў у Міністэрстве ўнутраных спраў, некаторыя з якіх Аўда нібыта завербавала шляхам хабарніцтва[5].

У сакавіку 2009 года некалькі членаў арганізацыі звярнуліся да кааліцыйных сіл. Гэтыя дзеячы сустракаліся з прадстаўнікамі кааліцыі, а не з прадстаўнікамі іракскага ўрада, паколькі яны сцвярджалі, што іракскі ўрад знаходзіцца пад іранскім уплывам і можа адпомсціць любому члену партыі Баас[6].

2 ліпеня 2010 года высокапастаўлены чыноўнік, звязаны з групоўкай, быў арыштаваны ў Баакубе[7].

У кастрычніку 2011 года іракскія сілавікі абвясцілі, што яны затрымалі 350 членаў арганізацыі «Аўда» падчас буйной аперацыі ў некалькіх правінцыях. Урад заявіў, што група спрабавала рэарганізаваць партыю Баас і працаваць над падрывам стабільнасці ў краіне, маючы намер захапіць уладу пасля сыходу акупацыйных сіл ЗША ў наступным годзе[8]. Гэтая група апынулася вельмі актыўнай у Насірыі, дзе былі арыштаваныя 36 лідараў партыі Баас[9].

Агляд

Арганізацыя і структура

Лічыцца, што арганізацыя ўяўляе сабой сетку падпольных вочак, галоўным чынам у ключавых гарадскіх раёнах, якія складаюцца з былых партыйных чыноўнікаў Баас, агентаў разведкі, былых членаў іракскай Рэспубліканскай гвардыі і апалчэнцаў «Фядаіна». У заходніх крыніцах казалася, што гэтая група абапіраецца на даваенную арганізацыю партыі Баас і адносіны, якія склаліся паміж рознымі асобамі і арганізацыямі ў рамках рэжыму Садама Хусейна. Група, як мяркуюць, утрымлівае большасць пакінутых вядучых партыйных дзеячаў, якія не былі арыштаваныя або пакараныя[2]. У адрозненне ад групы ад-Дуры, дадзеная фракцыя дамаглася поспеху ў вярбоўцы шыітаў у партыю. У той час як вышэйшыя лідары фракцыі з’яўляюцца сунітамі, ёсць шмат шыітаў, якія працуюць на сярэднім узроўні арганізацыі[1].

Ідэалогія і мэты

«Аль-Аўда» звярнулася да першапачатковай ідэалогіі партыі Баас — свецкаму панарабскаму нацыяналізму, які ў многіх выпадках апынуўся паспяховым у паўднёвых правінцыях Ірака, дзе дамінавалі шыіты[2].

Прапаганда групы паказвала, што яе мэтай было аднаўленне даваенных парадкаў, як вынікае з назвы, і выгнанне шматнацыянальных акупацыйных сіл з краіны. Лічыцца, што «Аль-Аўда» — гэта тэрмін, прыдуманы паўстанцамі для партыі Баас пасля падзення Садама Хусейна ад улады. Гэтая назва, магчыма, было абрана з прапагандысцкіх меркаванняў, каб падняць пагрозу вяртання партыі Баас да ўлады.

Прадстаўнікі «Аль-Аўды» казаілі, што яны незадаволеныя цяперашнім урадам Ірака, які, па іх сцвярджэнні, з’яўляецца «сектанцкім», а таксама няздольным забяспечыць інфраструктуру і грамадскія паслугі. Баасісты заявілі, што ўзначаленая Аль-Ахмедам фракцыя не выступае супраць дэмакратыі, а замест гэтага жадае мірна ўдзельнічаць у дэмакратычным працэсе. Самым галоўным тут ёсць тое, што, яны прызналі здзейсненыя памылкі Садама, а таксама, что Ірак не можа вярнуцца да старай сістэмы праўлення[6].

У адрозненне ад АЛНО, члены «Аўды» значна больш засяродзіліся на забеспячэнні палітычнай рэабілітацыі, амністыі і рэпатрыяцыі выгнаннікаў-баасістаў, чым на гвалтоўным звяржэнні іракскага ўрада і вяртанні баасістаў да ўлады[1].

Сувязі з Сірыяй

Лідар групоўкі Ахмед, у сваіх спробах аб’яднаць разбураную партыю, пабудаваў цесныя працоўныя адносіны з сірыйскім урадам, у адрозненне ад ад-Дуры, які не давярае сірыйцам з-за іх саюза з іранцамі. Сірыйскі ўрад спакойна падтрымлівае Ахмеда, каб атрымаць больш кантролю над іракскай партыяй Баас[10].

Спробы Ахмеда заручыцца падтрымкай у Сірыі з боку былых іракскіх баасістаў сустракаюць станоўча, асабліва сярод беднага арабскага сегмента суніцкага насельніцтва бежанцаў, збольшага дзякуючы здольнасці Ахмеда прапаноўваць грашовыя стымулы і сірыйскія віды на жыхарства з-за іх блізкасці да сірыйскага ўраду[10].

Абвінавачванні ў здзяйсненні тэрактаў

23 жніўня 2009 года Іракскі ўрад перадаў у эфір запіс меркаванай размовы паміж двума членамі іракскага баасісцкага руху Фарханам і Ахмедам, звязаўшы іх з выбухамі ў Багдадзе ў жніўні 2009 года, якія панеслі больш за 100 жыццяў. Міністэрства замежных спраў Сірыі адмаўляе сваё дачыненне да нападу. 25 жніўня Ірак выклікаў свайго пасла для вяртання з Сірыі, і сірыйскі ўрад у адказ праз некалькіх гадзін аддаў аналагічнае распараджэнне свайму паслу. Калі іракскі ўрад запатрабаваў у лістападзе тагож годы года, каб Сірыя выдала аль-Ахмеда, прэзідэнт Башар Асад адмовіўся гэта зрабіць. Нягледзячы на гэта, іракскія сілы бяспекі і амерыканскія войскі не паведамлялі аб якіх-небудзь прыкметах незаконнага перасячэння мяжы партызанамі ў апошнія месяцы[11], а адказнасць за жнівеньскія выбухі пазней ўзяла на сябе «Ісламская дзяржава Ірак»[12].

Зноскі

  1. 1 2 3The next insurgency: Baathists and Salafis pool resources to fight Iraqi government”. Gulf States Newsletter (Washington Institute) 34 (885). 2010. http://www.washingtoninstitute.org/uploads/Documents/opeds/4cb5e0af99213.pdf. Retrieved on 31 August 2013.
  2. 1 2 3 Ali, Fadhil. Reviving the Iraqi Ba’ath: A Profile of General Muhammad Yunis al-Ahmad (нявызн.). Jamestown Foundation (5 студзеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 14 October 2009. Праверана 10 February 2009.
  3. Robert H. Reid. Up to 25 Iraqi Officials Arrested For Plotting To Revive Baath Party (нявызн.) (18 December 2008). Праверана 31 August 2013.
  4. Suspected Baath Party affiliates arrested in Iraq (нявызн.) (19 December 2008). Праверана 31 August 2013. Архівавана 4 сакавіка 2016.
  5. Iraqi Officials Arrested on Baath Party Suspicions (нявызн.), Newshour, PBS (18 December 2008). Праверана 31 August 2013. Архівавана 29 жніўня 2013.
  6. 1 2 Salah Ad Din: Yunis Ba’ath Faction Seeks Reconciliation; Says It Can Split Al Duri’s Faction. WikiLeaks. 19 March 2009. http://cablegatesearch.net/cable.php?id=09BAGHDAD759&q=ba-ath%20yunis. Retrieved on 3 March 2011.  Архівавана 7 снежня 2013.
  7. Hawar Berwani. Baathist detained in Diala (нявызн.) (2 July 2010). Праверана 31 August 2013.
  8. Ahmed Rasheed and Suadad al-Salhy. Iraq rounds up Baathists ahead of U.S. pullout (нявызн.), Reuters (25 October 2011). Праверана 31 August 2013.(недаступная спасылка)
  9. Measures need to be taken against Awda Party (нявызн.) (25 October 2011). Праверана 31 August 2013. Архівавана 3 верасня 2013.
  10. 1 2 Hugh Naylor. Syria Is Said to Be Strengthening Ties to Opponents of Iraq’s Government (нявызн.) (7 October 2007). Праверана 31 August 2013.
  11. On Syria border: No sign of Saddam loyalists Архівавана 11 мая 2019.. The Associated Press.
  12. Iraq and Syria recall ambassadors (нявызн.), BBC (25 August 2009). Праверана 27 June 2009.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Іракскія паўстанцы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 2003 годзе