wd wp Пошук:

Альфрэд фон Тырпіц

А́льфрэд фон Ты́рпіц (ням.: Alfred von Tirpitz; 19 сакавіка 1849, Кюстрын, правінцыя Брандэнбург6 сакавіка 1930, Эбенхаўзен) — германскі ваенна-марскі дзеяч, у 1897—1916  гадах статс-сакратар ваенна-марскога ведамства (ням.: Staatssecretär des Reichsmarineamtes – марскі міністр), грос-адмірал (27 студзеня 1911).

Біяграфія

Альфрэд Тырпіц нарадзіўся у Кюстрыне, у сям’і высокапастаўленага дзяржаўнага чыноўніка Рудольфа Тырпіца (1811—1905), вырас у Франкфурце-на-Одэры. У 1865 годзе ў узросце 16 гадоў Альфрэд паступіў на службу ў прускі флот. У 1869 годзе ён паспяхова скончыў Марскую школу ў Кілі. У 1871 годзе, пасля стварэння германскага флоту, Тырпіц служыў у эскадры мінаносцаў. У 1877 годзе ў выніку павышэнняў Тырпіц стаў кіраўніком мінаносных сіл, якія рэарганізаваў у мінаносны інспектарат.

Дзейнасць у штабе флоту

У 1892 годзе капітан Тырпіц увайшоў у склад штаба флоту, а ў 1895 годзе атрымаў званне контр-адмірала. У 1900 годзе ён атрымаў дваранства і прыстаўку «фон» да прозвішча. Тырпіц падрыхтаваў план стварэння магутнага флоту, які дазволіў бы Германіі дамагчыся аўтарытэту на сусветнай сцэне, так званы «план Тырпіца». Дзякуючы яго рэалізацыі да 1914 года флот Германскай імперыі па сваёй моцы займаў другое месца ў свеце, саступаючы пры гэтым брытанскаму флоту па памерах на 40 %. У склад германскага флоту ўваходзіла сем новых дрэдноўтаў, пяць лінейных крэйсераў, дваццаць лінкараў, дваццаць пяць крэйсераў і больш за сорак субмарын. Умацаванне германскага флота выклікала непакой Вялікабрытаніі, якая правяла дарагую праграму пераўзбраення свайго флоту.

Фон Тырпіц распрацаваў «тэорыю рызыкі», у якой сцвярджаў, што калі германскі флот параўнаецца з брытанскім па сіле, то Вялікабрытанія будзе пазбягаць канфліктаў з Германіяй, так як у выпадку ваеннага сутыкнення германскі флот будзе мець шанец нанесці брытанскаму флоту страты, дастатковыя для страты брытанцамі панавання на моры. Разлік будаваўся на тым, што калі брытанскі флот будзе блакаваць выхады з германскіх партоў у Атлантыку праз Паўночнае мора, то германскі флот навяжа бітву ў Паўночным моры.

У 1911 фон Тырпіц быў удастоены звання грос-адмірала. Праграма будаўніцтва флоту па плану павінна была быць скончана ў 1917 годзе. Бачачы, што насоўваецца вайна, і што германскі флот не будзе завершаны да яе пачатку, а, такім чынам, не зможа кінуць выклік брытанскаму флоту, фон Тырпіц стаў прыхільнікам неабмежаванай падводнай вайны. На яго думку, падводныя лодкі ў вайне будуць здольныя прарваць брытанскую блакаду і стварыць уласную блакаду брытанскіх астравоў.

Пасля шматразовых безвыніковых спробаў пераканаць Кайзера у неабходнасці зняць абмежаванні на прымяненне падводных лодак Тырпіц падаў у адстаўку, склаўшы з сябе паўнамоцтвы 15 сакавіка 1916 года.

Палітычная кар’ера

У 1917 годзе ён стаў кіраўніком Нямецкай айчыннай партыі (ням.: Deutsche Vaterlandspartei), створанай з мэтай прапаганды аб’яднання намаганняў усёй краіны для перамогі ў Вялікай Вайне. Партыя, аднак, праіснавала нядоўга. Пасля паражэння Германіі фон Тырпіц стаў членам правага крыла Нямецкай нацыянальнай народнай партыі (ням.: Deutschnationalen Volkspartei) і ў 19241928 гадах быў яе прадстаўніком у рэйхстагу.

Памяць

Імя Альфрэда фон Тырпіца атрымаў другі лінкар тыпу «Бісмарк», а ахрысціла гэты карабель дачка Тырпіца.

Працы

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Alfred von Tirpitz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118622870 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Тирпиц Альфред фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Масоны Германіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чорнага арла
Катэгорыя·Пахаваныя на мюнхенскіх могілках Вальдфрыдхоф
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана
Катэгорыя·Кавалеры Ордэна Філіпа Велікадушнага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дома Гогенцолернаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1849 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага арла
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Данеброга
Катэгорыя·Ваенныя тэарэтыкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Баварыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1930 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Фрыдрыха
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Костшыне над Одран
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі 6 сакавіка
Катэгорыя·Гросадміралы Германскай імперыі