wd wp Пошук:

Альжуткі

Альжу́ткі[1] (трансліт.: Aĺžutki, руск.: Альжутки) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Будслаўскага сельсавета.

Гісторыя

У 1904 г на месцы сучаснай вёскі знаходзіліся: сядзіба (валоданне Міхневіча, 6 жыхароў), 2 вёскі Крывіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні (6 і 11 жыхароў). У 1908 г. у вёсцы Ельжуткі было 3 двары, 15 жыхароў. У 1921 вёска Крывіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства, 13 двароў, 76 жыхароў.

З 12.10.1940 г. у Пузырэўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 Маладзечанскай абласцей, з 25.03.1952 г. у Будслаўскім сельсавеце таго ж раёна і вобласці, з 20.01.1960 г. у Мінскай вобласці. З 25.12.1962 г. ў Мядзельскім раёне. У 1949 г. у вёсцы створаны калгас імя Дзімітрава. З красавіка 1965 вёска ў складзе саўгаса «Будслаўскі» (цэнтр — вёска Будслаў), з 04.09.1991 г. калгас.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна
Катэгорыя·Будслаўскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных