wd wp Пошук:

Альвін Міташ

Альвін Міташ, поўнае імя — Паўль Альвін, сербалужыцкі варыянт — Павал Альвін Міташ (ням.: Alwin Mittasch, в.-луж.: Alwin Pawol Mitaš; 27 снежня 1869, вёска Дажын, Лужыца, Германія4 чэрвеня 1953, Гайдэльберг, Германія) — сербалужыцкі і нямецкі вучоны-хімік і прафесар.

Біяграфія

Нарадзіўся 27 снежня 1869 года ў шматдзетнай сям’і настаўніка ў лужыцкай вёсцы Дажын у ваколіцах горада Лібій. У 1883 годзе паступіў у педагагічнае вучылішча ў Будзішыне, якое скончыў у 1889 годзе. З 1889 па 1982 год працаваў памочнікам настаўніка ў народных школах у лужыцкіх вёсках Клюкш і Комары. З 1892 года працаваў настаўнікам у Лейпцыгу. Наведваў лекцыі на хімічным факультэце Лейпцыгскага ўніверсітэта. У 1895 годзе паступіў у Лейпцыгскі ўніверсітэт, пасля заканчэння якога быў асістэнтам у фізіка-хімічным інстытуце, дзе працаваў пад кіраўніцтвам Вільгельма Оствальда. У 1901 годзе атрымаў доктарскую ступень у галіне хіміі. У 1903 годзе працаваў аналітычным хімікам на шахтах каля Стольберга і з 1904 года — у даследчай лабараторыі на Бадэнскай содава-анілінавай фабрыцы (BASF) у Людвігсхафене, дзе быў асістэнтам Карла Боша. З 1921 г. па 1933 год быў дырэктарам хімічнай лабараторыі ў Опаў. У 1933 годзе пасля смерці старэйшага сына выйшаў на пенсію і жыў у Гайдэльбергу да сваёй смерці ў 1953 годзе.

Яго імем названая вуліца ў Гайдэльбергу.

Навуковая дзейнасць

У сваёй даследчай дзейнасці займаўся каталізатарамі. У 1911 годзе разам з Карлам Бошам удзельнічаў у вынаходстве апарата па сінтэзу аміяку. Зарэгістраваў каля 80 вынаходак. За сваю навуковую дзейнасць атрымаў ганаровае званне доктара хіміі.

Сачыненні

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117063371 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Alwin Mittasch // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Alwin Mittasch // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117063371 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 сакавіка 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1869 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саксоніі
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Члены Гайдэльбергскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1953 годзе
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Хімікі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 4 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў Гайдэльбергу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных