wd wp Пошук:

Альберціна Фрыдэрыка Бадэн-Дурлахская

Альберціна Фрыдэрыка Бадэн-Дурлахская (ням.: Albertine Friederike von Baden-Durlach; 3 ліпеня 1682, замак Карлсбург, Карлсруэ — 22 снежня 1755, Гамбург) — нямецкая прынцэса, жонка Хрысціяна Аўгуста Шлезвіг-Гольштэйн-Готарпскага, маці шведскага караля Адольфа Фрэдрыка і бабуля Кацярыны II.

Біяграфія

Альберціна Фрыдэрыка была восьмым дзіцем у сям’і маркграфа Фрыдрыха VII і Аўгусты Марыі Гальштэйн-Готторпской. Унучка Крысціны Магдалены Клебургскай, што пасля дазволіла яе сыну Адольфу Фрыдрыху заняць шведскі пасад пад імем Адольфа Фрэдрыка. Нарадзілася Альберціна Фрыдэрыка ў Бадэне, на паўднёвым захадзе Германіі. У той час гэта быў адносна багаты рэгіён Германіі, паколькі знаходзіўся на мяжы з Францыяй.

2 верасня 1704 года выйшла замуж за Хрысціяна Аўгуста Гольштэйн-Готарпскага. У шлюбе нарадзілася 11 дзяцей, у тым ліку Іагана Елізавета, якая стала маці будучай рускай імператрыцы Кацярыне II. У 1739 годзе Альберціна Фрыдэрыка суправаджала дачку і ўнучку да Ойтынскага замка прынца-біскупа Фрыдрыха Адольфа, дзе адбылося першае знаёмства ангальт-цэрбцскай прынцэсы Сафіі Фрэдэрыкі Аўгусты і Карла Петэра Ульрыха Гольштэйн-Готарпскага, які стаў пасля расійскім імператарам Пятром III.

15 сакавіка 1743 года ўзнагароджана Ордэнам Святой Кацярыны[5].

Дзеці

2 верасня 1704 года Альберціна Фрыдэрыка выйшла замуж за Хрысціяна Аўгуста Гольштэйн-Готарпскага, у пары нарадзіліся:

Зноскі

  1. 1 2 http://thesaurus.cerl.org/record/cnp01290577 Праверана 2 жніўня 2018.
  2. Lundy D. R. Albertine Markgräfin von Baden-Durlach // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. 1 2 3 4 Lundy D. R. The Peerage
  5. Список кавалеров Ордена Святой Екатерины

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 ліпеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Кацярыны 1 ступені
Катэгорыя·Гольштэйн-Готарпская дынастыя
Катэгорыя·Дынастыя Цэрынгенаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карлсруэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1755 годзе
Катэгорыя·Цэрынгены
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мужы і жонкі кіраўнікоў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1682 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Гамбургу
Катэгорыя·Памерлі 22 снежня