У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Келер.
Альберт фон Келер (ням.: Albert von Keller; 27 красавіка 1844, Гайс, Швейцарыя — 14 ліпеня 1920, Мюнхен, Веймарская рэспубліка) — нямецкі жывапісец.
Альберт фон Келер атрымаў мастацкую адукацыю ў Мюнхенскай акадэміі прыгожых мастацтваў пад кіраўніцтвам Франца фон Ленбаха і Артура фон Рамберга. Спачатку пісаў сцэны з жыцця сярэдняга і вышэйшага грамадства і партрэты; пасля пачаў браць для сваіх карцін гістарычныя, міфалагічныя, фантастычныя і іншыя тэмы. Яго галоўныя творы: «Уваскрашэнне дачкі Яіра» (у Мюнхенскай новай пінакатэцы), «Спячыя вядзьмаркі» (1888), «Рымская лазня», «Шапен за фартэпіяна», «Імператрыца Юстына ў Прэнесцінскім храме Юноны», «Перадача костак Дэлатур-д’Юверня», «Суд Парыса», «Пасля вячэры», партрэт жонкі мастака.
Пахаваны на Старых паўднёвых могілках у Мюнхене.