wd wp Пошук:

Альберт фон Келер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Келер.

Альберт фон Келер (ням.: Albert von Keller; 27 красавіка 1844, Гайс, Швейцарыя — 14 ліпеня 1920, Мюнхен, Веймарская рэспубліка) — нямецкі жывапісец.

Альберт фон Келер атрымаў мастацкую адукацыю ў Мюнхенскай акадэміі прыгожых мастацтваў пад кіраўніцтвам Франца фон Ленбаха і Артура фон Рамберга. Спачатку пісаў сцэны з жыцця сярэдняга і вышэйшага грамадства і партрэты; пасля пачаў браць для сваіх карцін гістарычныя, міфалагічныя, фантастычныя і іншыя тэмы. Яго галоўныя творы: «Уваскрашэнне дачкі Яіра» (у Мюнхенскай новай пінакатэцы), «Спячыя вядзьмаркі» (1888), «Рымская лазня», «Шапен за фартэпіяна», «Імператрыца Юстына ў Прэнесцінскім храме Юноны», «Перадача костак Дэлатур-д’Юверня», «Суд Парыса», «Пасля вячэры», партрэт жонкі мастака.

Пахаваны на Старых паўднёвых могілках у Мюнхене.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118561057 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 Albert von Keller
  3. Albert von Keller — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. 1 2 Keller, Albert von // SIKART — 2006. Праверана 18 чэрвеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Пахаваныя на Старых паўднёвых могілках
Катэгорыя·Памерлі ў 1920 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1844 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Памерлі 14 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швейцарыі