wd wp Пошук:

Франц фон Ленбах

Франц Сераф Ленбах (з 1882 Франц фон Ленбах, ням. Franz Seraph Lenbach, Franz von Lenbach; 13 снежня 1836, Шробенхаўзен — 6 мая 1904, Мюнхен) — нямецкі жывапісец, адзін з ключавых прадстаўнікоў мюнхенскай школы.

Біяграфія

Ленбах атрымаў вядомасць дзякуючы сваім рэалістычным партрэтам, напрыклад «Партрэт Ота фон Бісмарка». Творы Ленбаха прадстаўлены ў Гарадской галерэі ў доме Ленбаха, Музеі Ленбаха ў Шробенхаўзене і Эрмітажы.

У 1853 годзе Ленбах быў прыняты ў Мюнхенскую акадэмію мастацтваў. У 1860 годзе яго запрасілі ў новую мастацкую школу ў Веймары, дзе ён выкладаў да 1862 г. Да канца XIX у. Ленбах становіцца вядучым персанажам у жыцці мастацкага Мюнхена, а кола сяброў-мастакоў Ленбаха, у які ўваходзілі Вільгельм Буш, Франц Дэфрэгер і Рудольф Эп, дамінаваў у культурным жыцці горада.

Прызнаны і запатрабаваны вышэйшымі коламі грамадства партрэтыст, Ленбах дасягнуў багацця. Ён мог сабе дазволіць наняць архітэктара Габрыэля фон Зайдля для пабудовы сваёй вялізнай вілы ў 1887—1891 гадах, якая атрымала цяпер назву «Ленбаххаўс». Віла ў эклектычным стылі на аснове італьянскага Рэнесансу разам з садам па сваіх памерах можа параўнацца з невялікім замкам.

У наш час у «Ленбаххаўсе» знаходзіцца Гарадская галерэя ў доме Ленбаха. Апроч карцін Ленбаха і іншых мастакоў XIX ст. у галерэі размешчана значная калекцыя твораў мастацкай групы «Сіні вершнік».

Фон Ленбах пахаваны на Мюнхенскіх заходніх могілках.

Зноскі

  1. 1 2 Franz von Lenbach
  2. 1 2 Franz Seraph von Lenbach // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Ленбах Франц фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 24 лютага 2016.
  5. (unspecified title) Праверана 7 мая 2020.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1836 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баварыі
Катэгорыя·Пахаваныя на мюнхенскіх могілках Вестфрыдгоф
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Выкладчыкі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі ў 1904 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 6 мая