У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Алтар (значэнні).
У хрысціянскім царкоўна-рэлігійным кульце алтары з’явіліся толькі ў часы панавання рымскага імператара Канстанціна Вялікага (4 ст.), з 5 ст. пачалі ўпрыгожваць алтар крыжам, а з часоў папы Рыгора VI у каталіцкай царкве стала звычаем будаваць у касцёле па некалькі алтароў, адзін з якіх з’яўляўся галоўным. У праваслаўнай царкве алтаром прынята называць частку храма, прызначаную для свяшчэннаслужыцеляў і аддзеленую ад сярэдняй часткі храма высокім іканастасам.[1]