wd wp Пошук:

Алеся Ігараўна Дацко

Алеся Ігараўна Дацко (нар. 26 лістапада 1977 года ў Львове) — украінскі навуковец, эканаміст, грамадскі дзеяч, доктар эканамічных навук.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзілася ў Львове ў 1977 годзе. Скончыла львоўскую сярэднюю школу № 40 (1991 год), Украінскі грэка-каталіцкі ліцэй імя Клімента Шаптыцкага (1995 год). Вышэйшую адукацыю атрымала на таваразнаўча-камерцыйным факультэце Львоўскай камерцыйнай акадэміі Укаапсаюзу ў 2000 годзе. З 2001 года працуе ў Львоўскай нацыянальнай акадэміі мастацтваў, з 2004 года — на кафедры менеджменту мастацтва.

Навуковая дзейнасць

У 2010 годзе ў Нацыянальным інстытуце стратэгічных даследаванняў пры Прэзідэнце Украіны абараніла дысертацыю на саісканее навуковай ступені кандыдата эканамічных навук па спецыяльнасці «Развіццё прадукцыйных сіл і рэгіянальная эканоміка» на тэму «Арганізацыйна-эканамічнае забеспячэнне фарміравання міжрэгіянальных кластараў народных тэкстыльных промыслаў».

У 2011 годзе ў Львоўскай камерцыйнай акадэміі Укаапсаюзу абараніла дысертацыю на саісканее навуковай ступені кандыдата тэхнічных навук па спецыяльнасці «Таваразнаўства» на тэму «Выкарыстанне натуральных фарбавальнікаў для пашырэння асартыменту і павышэння якасці тэкстыльных матэрыялаў».

У 2014 годзе атрымала навуковае званне дацэнта. У 2015 годзе скончыла дактарантуру Нацыянальнага інстытута стратэгічных даследаванняў пры Прэзідэнце Украіны.

У 2021 годзе у Львоўскім гандлёва-эканамічным універсітэце паспяхова абараніла дысертацыю на саісканне навуковай ступені доктара эканамічных навук па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне нацыянальнай гаспадаркай» на тэму «Забеспячэнне эканамічнай бяспекі Украіны: сацыяльна-гуманітарнае вымярэнне».

З’яўляецца аўтарам некалькіх соцень навуковых і навукова-метадычных публікацый, артыкулаў і манаграфій.

Грамадская дзейнасць

Кіраўнік такіх грамадскіх арганізацый як «Цэнтр грамадскіх інавацый» (укр.: «Центр суспільних інновацій»), «Рэформы разам» (укр.: «Реформи разом») і дабрачынны фонд «Мы — адзіная сям’я» (укр.: «Ми — єдина родина»). Удзельнік некалькіх іншых грамадскіх арганізацый, сярод якіх «Абнова» (укр.: «Обнова»), «Народнае дзеянне Львоў» (укр.: «Народна дія Львів») і інш.

Член Грамадскай рады пры Львоўскай абластной дзяржаўнай адміністрацыі, член Камісіі ўнутранай і інфармацыйнай палітыкі, е-кіравання і е-дэмакратыі.

Сакратар навукова-метадычнай падкамісіі па спецыяльнасці «Менеджмент сацыякультурнай дзейнасці» сектара вышэйшай адукацыі Навукова-метадычнай рады Міністэрства адукацыі і навукі Украіны.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Эканамісты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы