wd wp Пошук:

Алесь Пісарык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пісарчык. Алесь Пісарык , сапр. Аляксандр Уладзіміравіч Пісарчык (нар. 9 красавіка 1954, в. Дукора Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Біяграфія

У 1973 годзе скончыў Дукорскую школу. Пасля службы ў арміі, з 1975 года, працаваў у газеце «Чырвоная змена». Вучыўся ў Мінскім кааператыўным тэхнікуме і на філфаку Белдзяржуніверсітэта. Доўгі час працаваў на Мінскім трактарным заводзе ў ліцейным цэху нумар два.

Творчасць

Дэбютаваў сатырычнымі вершамі ў раённай газеце «Сцяг працы» (Мар’іна Горка), тады ж, каб не выкрылі пакрыўджаныя на гумар аднавяскоўцы, узяў псеўданім Алесь Пісарык. Падчас працы у газеце «Чырвоная змена», пачалося супрацоўніцтва А. Пісарчыка з Пятром Біталём, Валянцінай Русакевіч, Міхасём Курылам, Віктарам Шніпам.

Віктар Гардзей у прадмове да зборніка А. Пісарыка «Пакуль гарыць мая зара» піша: «Зборнік мае тры раздзелы: першы — гэта ўвогуле шчырая сыноўняя споведзь А. Пісарыка перад роднай Беларуссю, другі прысвечаны бацькам, усім добрым і прыветным беларусам, трэці і, можа, ці не самы хвалюючы раздзел — то моцны, сканцэнтраваны, вялікім пачуццём паэтычны сказ пра пяшчотнае каханне».

Піша нарысы. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1991 года.

Бібліяграфія

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дукоры
Катэгорыя·Выпускнікі Дукорскай сярэдняй школы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Выпускнікі БГЭУСК
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Пухавіцкія навіны»