wd wp Пошук:

Алесь Бабаед

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бабаед. Алесь Бабаед, сапр. Аляксандр Міхайлавіч Бабаед (нар. 8 кастрычніка 1958, в. Чаўнышкі, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі ўрач, пісьменнік. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1999).

Біяграфія

У 1973 годзе скончыў Чаўнышкаўскую васьмігодку, у 1975 годзе — СШ № 1 г. Бешанковічы. Пасля заканчэння Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута працаваў урачом у Бешанковіцкай цэнтральнай раённай бальніцы. З 1980 года па 1982 год вучыўся на ваенна-медыцынскім факультэце Куйбышаўскага медінстытута. Працаваў галоўным урачом Дубраўскай участковай бальніцы Ушацкага раёна.

Творчасьць

Алесь Бабаед друкаваўся ў часопісах «Маладосць», «Полымя», «Беларусь», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», рэспубліканскіх газетах.

Выдаў зборнікі вершаў «Колеры шчасця і болю», «Ля вогнішча», «Цішыня прасторы», кнігі прозы «Свячанка», «Каля чыстых крыніц» (2014).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Пісьменнікі-ўрачы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Самарскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бешанковіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 кастрычніка
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта