wd wp Пошук:

Алена Уладзіміраўна Зеркаль

Алена Уладзіміраўна Зеркаль (укр.: Олена Володимирівна Зеркаль; нар. 24 чэрвеня 1973, Кіеў, Украінская ССР, СССР) — украінскі дзяржаўны дзеяч, намеснік міністра замежных спраў Украіны па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі з 2014 года. Таксама на працягу 12 гадоў працавала ў Міністэрстве юстыцыі Украіны пачынаючы з 2001 года ў якасці дырэктара Дэпартамента міжнароднага права (2001—2005), дырэктара Дзяржаўнага дэпартамента па гарманізацыі заканадаўства (2005—2011) і ў якасці дырэктара Дэпартамента па сувязях з органамі дзяржаўнай улады (2011—2013).[1]

Саветнік старшыні праўлення Нафтагаза[2].

Валодае украінскай, рускай, ангельскай і французскай мовамі.

Біяграфія

Са студзеня 1991 года па Люты 1992 года-лабарант у Кіеўскім дзяржаўным універсітэце ім. Т. Г. Шаўчэнка.

З лютага 1992 года па май 1994 года — сакратар генеральнага дырэктара кампаніі «Инсофттех».

З мая 1994 года па чэрвень 2000 года — юрысконсульт ЗАТ «Укрпобуттехника».

У 1998 годзе скончыла юрыдычны факультэт Нацыянальнага універсітэта імя Тараса Шаўчэнкі.

У Міністэрстве юстыцыі

Са снежня 2001 года па студзень 2005 года — намеснік дырэктара, а затым дырэктар дэпартамента міжнароднага права Міністэрства юстыцыі.

Са студзеня 2005 года па красавік 2011 года — дырэктар Дзяржаўнага дэпартамента па пытаннях адаптацыі заканадаўства ў Міністэрстве юстыцыі .

У 2005 годзе — прадстаўнік Украіны на канферэнцыі Украіны і Польшчы па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі.[3]

У 2006 годзе — член пастаяннай ўкраінска-літоўскай камісіі па еўрапейскай інтэграцыі.[4]

З 2007 года па 2013 год — член украінскай дэлегацыі па заключэнні пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрапейскім Саюзам.[5][6]

У 2008 годзе скончыла Інстытут міжнародных адносін пры Кіеўскім нацыянальным універсітэце ім. Т. Шаўчэнка па спецыяльнасці «міжнародныя эканамічныя адносіны» і атрымала ступень магістра міжнародных адносін і дыплом.

Улетку 2008 года — украінскі дэлегат на перамовах з Еўрапейскай камісіяй адносна рамачнага пагаднення паміж Еўрапейскай супольнасцю і Украінай.[7]

У 2010 годзе — член украінскай дэлегацыі на перамовах з Еўрапейскай камісіяй адносна ўнясення паправак у Пагадненне паміж Украінай і ЕС аб спрашчэнні афармлення віз.[8]

З красавіка 2011 года па май 2013 года — дырэктар дэпартамента ўзаемадзеяння з органамі ўлады Міністэрства юстыцыі Украіны.

З 2011 года — член калегіі Дзяржаўнай пенітэнцыярнай службы Украіны.[9]

У 2012 годзе — член Міжведамаснага каардынацыйнага савета па пытаннях стварэння электроннага рэестра пацыентаў Міністэрства аховы здароўя.[10]

З 2012 года — член калегіі Дзяржаўнай рэгістрацыйнай службы Украіны.[11]

10 красавіка 2013 года — удзельнік сесіі Вярхоўнай Рады па пытаннях правоў чалавека, нацыянальных меншасцяў і міжнацыянальных адносін.[12]

Намеснік міністра замежных спраў

20 жніўня 2014 года распараджэннем прэм’ер-міністра Украіны Арсенія Яцанюка была прызначаная намеснікам міністра замежных спраў Украіны[13] ў якасці аднаго з самых вопытных спецыялістаў у галіне еўрапейскай інтэграцыі. Яна прымала ўдзел ва ўсіх раўндах перамоваў па палітычнай і эканамічнай частцы пагаднення аб асацыяцыі, прадстаўляючы Міністэрства юстыцыі Украіны.

Алена Зеркаль таксама прадстаўляла Украіну з 6 па 9 сакавіка 2017 года ў Міжнародным судзе ў Гаазе,[14] у ходзе публічных слуханняў, абвінавачваючы Расію ў падтрымцы міжнароднага тэрарызму і парушэнне правоў чалавека на акупаваных і некантралюемых тэрыторыях Украіны, уключаючы Крым і часткі Данбаса.

20 лістапада 2019 годаа ў інтэрв’ю ў праграме «Он воно як» («Вось яно як») А. Зеркаль абвясціла аб намеры сысці ў адстаўку[15]. 28 лістапада яна афіцыйна падала заяву аб уласнай адстаўцы[16].

Работа пасля адстаўкі

Са студзеня 2020 года Зеркаль была саветніцай тагачаснага старшыні праўлення «Нафтагаза» Андрэя Кобалева і прадстаўляла яго ў сувязях са стэйкхолдэрамі[17][18]. З 14 мая 2020 ўзначальвала абарону «Нафтагаза» у судах з Газпромам і РФ[19][20].

З 1 чэрвеня 2021 года — саветніца міністра энергетыкі Украіны Германа Галушчанка[21][22].

Іншыя віды дзейнасці

Прызнанне

Заўвагі

  1. Homepage / About MFA / MFA Structure / MFA Leadership / Ms. Olena Zerkal (нявызн.) (недаступная спасылка) (22 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2017. Праверана 13 красавіка 2018.
  2. Зеркаль назначили советником председателя правления Нафтогаза (нявызн.). Укринформ (29 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2020. Праверана 29 января 2020.
  3. Ukrainian experts explored the experience of Poland in European integration, 05.09.2005 (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2018.
  4. MINISTRY OF ECONOMY OF UKRAINE ORDER 04.05.2006 N 159 On ensuring the Second meeting of the Standing Ukrainian-Lithuanian Commission for European Integration (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014. Праверана 13 красавіка 2018.
  5. DECREE OF THE PRESIDENT OF UKRAINE #76/2007 on the delegation of Ukraine for participation in negotiations with the EU on the Association Agreement (нявызн.).
  6. DECREE OF THE PRESIDENT OF UKRAINE № 804/2010 on certain issues negotiations with EU on Association Agreement between Ukraine and the European Union Архівавана 17 верасня 2014.
  7. РОЗПОРЯДЖЕННЯ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ № 234/2008-рп On delegation of Ukraine for participation in negotiations with the European Commission on the conclusion of the Framework Agreement between the European Community and Ukraine on the general principles of Ukraine’s participation in Community programs (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2014. Праверана 7 красавіка 2022.
  8. Yanukovych caused an delegation to the negotiations with the European Commission on visa facilitation(недаступная спасылка)
  9. STATE EXECUTIVE SERVICE OF UKRAINE ORDER 26.09.2011, the № 37/2 on approval of the Board of the State Penitentiary Service of Ukraine (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 25 студзеня 2020.
  10. MINISTRY OF HEALTH OF UKRAINE ORDER N 611 03.08.2012, Kyiv. On the establishment of the Interagency Coordinating Council for the construction of an electronic register of patients (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2014. Праверана 13 красавіка 2018.
  11. State Registration Service UKRAINE ORDER 24.01.2012 № 103 on the formation of Board of the State Registration Service of Ukraine (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2015. Праверана 13 красавіка 2018.
  12. Verkhovna Rada session on Human Rights, National Minorities and International Relations «Collection and use of personal information of individuals in the context of human rights» (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2017. Праверана 13 красавіка 2018.
  13. Про призначення Зеркаль О.В. заступником Міністра закордонних справ України з питань європейської інтеграції (нявызн.). Офіційний вебпортал парламенту України.
  14. It is known who will represent Ukraine in the Court of Justice against the Russian Federation (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2017.
  15. Замглавы МИД Украины объявила об уходе из-за нежелания дружить с Россией Архівавана 28 лістапада 2019. / РБК, 20 ноября 2019 года
  16. Елена Зеркаль подала в отставку с поста замглавы МИД Украины Архівавана 28 лістапада 2019. / РБК, 28 ноября 2019 года
  17. Олена Зеркаль стала радником голови правління Нафтогазу (нявызн.). www.naftogaz.com. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 20212021-01-18. Праверана 26 мая 2021.
  18. Зеркаль заявила, що завершила працювати в «Нафтогазі»(укр.) . Радіо Свобода. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2021. Праверана 26 мая 2021.
  19. Зеркаль очолила захист “Нафтогазу” в судах проти Росії(руск.) . РБК-Украина. Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2020. Праверана 14 мая 2020.
  20. Зеркаль очолила захист «Нафтогазу» у справах проти Росії(укр.) . Радіо Свобода. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2021. Праверана 26 мая 2021.
  21. Зеркаль після звільнення з “Нафтогазу” стала радником міністра енергетики(руск.) . РБК-Украина. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2021. Праверана 2 чэрвеня 2021.
  22. У Міненергетики повідомили, що Зеркаль стала радником міністра(укр.) . Радіо Свобода. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2021. Праверана 1 чэрвеня 2021.
  23. Europe Policy Group Архівавана 3 лістапада 2018. World Economic Forum.
  24. DECREE OF THE PRESIDENT OF UKRAINE № 620/2009 On awarding state awards of Ukraine (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 окт. 2012 г..
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Заслужаныя юрысты Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 чэрвеня
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Украіны
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта Кіеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Кабінета Міністраў Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Еўрамайдана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»