wd wp Пошук:

Алена Багданаўна Выгоўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Статкевіч.

Алена Багданаўна Выгоўская (нар. Статкевіч; ? —1664) — жонка гетмана Войска Запарожскага Івана Выгоўскага.

Біяграфія

Бацькі Алены Статкевіч

Паходзіла з уплывовага і заможнага шляхецкага роду Статкевічаў. Дачка Багдана Вільгельмавіча Статкевіча, кашталяна навагрудскага і мсціслаўскага, і князёўны Алены Багданаўны Саламярэцкай, прадстаўніцы магнацкага роду, які вёў паходжанне ад Рурыкавічаў. Атрымала добрую хатнюю адукацыю. Вядомая была сваёй актыўнасцю ў супрацьдзеянні уніятам.

У 1656 годзе выйшла замуж за Івана Выгоўскага, тады генеральнага пісара. Пасля абрання Івана вялікім гетманам, муж і жонка прыбылі ў Суботаў(руск.) бел., дзе Алена пачала ўкараняць свае «арыстакратычныя» парадкі, што не заўсёды падабалася казацкім старшынам. Так, менавіта яна забараніла п’яныя балі, якія былі так папулярныя ў часы Багдана Хмяльніцкага. Казакі былі незадаволеныя «панскімі» паводзінамі жонкі гетмана.

Падтрымлівала дзеянні Выгоўскага падчас супрацьстаяння з Маскоўскім царствам, заключэнне Гадзяцкага дагавора і рэфармаванне Рэчы Паспалітай у дзяржаву трох народаў. Пасля звяржэння мужа з гетманства ў 1659 годзе перабралася з ім на Правабярэжжа. Пасля ўдзельнічала ва ўсіх яго палітычных планах, знаходзячыся ў Чыгырыне. Потым перабралася ў Смілу, дзе ў 1660 годзе трапіла ў палон да Юрыя Хмяльніцкага(укр.) бел.. У кастрычніку таго ж года выехала ў Бар.

Пасля забойства Івана палякамі і паўстанцамі ў 1664 годзе Алена пераехала ў мястэчка Руда каля Жыдачыва (цяпер — Львоўская вобласць) — там нібыта перапахавала вялікага гетмана і напісала ў сваім завяшчанні, што хоча быць пахаванай разам з мужам, а праз некалькі месяцаў хваробы таксама памерла. На памінальныя службы ёю завешчана ігумену 1000 залатых, на пахаванне 3000 залатых, на прытулкі для бедных і жабракоў 140 залатых з даходаў Руднянскага маёнтка. За кошт маёнтка каля Оршы завяшчана манастыру 500 залатых, 2800 залатых — жаночай прыслузе і далёкім сваякам; 200 валокаў зямлі адмоўлена брату, падкаморыю браслаўскаму.

Пасаг у 12 000 залатых, каштоўнасці і іншая хатняя маёмасць размеркавана паміж бліжэйшымі сваякамі. Біскупу львоўскаму Афанасію Жаліборскаму(укр.) бел. за яго паслугі Алена завяшчала французскую карэту, выезд і рыдван.

Пасля яе смерці там застаўся жыць іх сын, пасля чаго гэты асабняк у Рудзе яшчэ больш 100 гадоў належаў Выгоўскім.

Сям’я

Муж — Іван Выгоўскі (каля 1608—1664). Сын — Астап-Астафій (1657-?)

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выгоўскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1664 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Малапольскай правінцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Жанчыны Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Статкевічы
Катэгорыя·Статкевічы
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»