wd wp Пошук:

Алена Андрэеўна Гайдуліс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гайдуліс. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Луцэнка. Алена Андрэеўна Гайду́ліс (Луцэнка-Гайдуліс; 27 ліпеня 1943, в. Складанцы, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць — 6 ліпеня 2009, Гродна) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1988).

Біяграфія

З сялянскай сям’і. Калі бацькі не стала, у 1945 годзе сям’я пераехала на радзіму маці ў Калугу. Тут скончыла СШ і два гады працавала мантажніцай на заводзе, дзе арганізавала калектыў мастацкай самадзейнасці, удзельнічала ў канцэртах. У 1963 годзе скончыла студыю пры Калужскім абласным драматычным тэатры, дзе і пачала сваю творчую дзейнасць. У 1963—1970 гадах — актрыса гэтага тэатра[1].

Завочна скончыла ў 1968 годзе Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве (курс М. А. Пажыткова і Н. С. Міхоэлс). Працавала ў тэатрах Калугі, Новакузнецка (1970—1973), Табольска (1975—1978)[1]. У 1973—1975 і 1983—2009 гадах у Гродзенскім, у 1978—1983 гадах у Магілёўскім абласных драматычных тэатрах[2].

Памёрла 6 ліпеня 2009 года ў Гродне[1].

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1965 года.

Творчасць

Актрыса шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў: Дама («Тутэйшыя» Я. Купалы), Мальвіна («Несцерка» В. Вольскага), Імператрыца Аляксандра Фёдараўна («Змова імператрыцы» А. К. Талстога і П. Шчогалева), Валянціна Андронаўна («Заўтра была вайна» паводле Б. Васільева), Валянціна («Зоркі на ранішнім небе» А. Галіна), Мірандаліна («Гаспадыня гасцініцы[ru]» К. Гальдоні), Марыя Сцюарт (аднайменная п’еса Ф. Шылера), Марта («Хто баіцца Вірджыніі Вулф?[ru]» Э. Олбі)[2].

Узнагароды

Алена Андрэеўна Гайдуліс за сваё жыццё шматразова была адзначана ганаровымі граматамі за заслугі перад тэатрам. У 1988 годзе ёй было прысвоена званне Заслужанага артыста БССР[1].

У 1997 годзе за вялікі ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва была ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны[1].

У 2001 годзе на фестывалі нацыянальнай драматургіі ў г. Бабруйску стала ўладальніцай прыза за найлепшую жаночую ролю. У 2003 годзе адзначана прэміяй імя Ігната Буйніцкага і прызам «Натхненне» за таленавітае і шматгранае супрацоўніцтва на сцэне Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 ЛУЦЭНКА-ГАЙДУЛІС АЛЕНА АНДРЭЕЎНА
  2. 1 2 БелЭн, 1997

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Памерлі ў Гродне
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Актрысы тэатра СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Актрысы тэатра Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Воранаўскім раёне
Катэгорыя·Постаці Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра
Катэгорыя·Памерлі 6 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Постаці Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра
Катэгорыя·Выпускнікі ДІТМа