У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яновіч.
Алена Іванаўна Яновіч (нар. 18 сакавіка 1933, г. Гомель) — беларускі мовазнавец, спецыяліст у галіне рускага і беларускага мовазнаўства. Доктар філалагічных навук (1984), прафесар (1987).
Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (1955), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1960).
Працавала ў Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР (1958—1968, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1968, прафесар кафедры рускай мовы).
Навуковыя інтарэсы: гістарычнае і сучаснае словаўтварэнне беларускай і рускай моў; гісторыя мовазнаўства; параўнальна-гістарычнае мовазнаўства; лінгвастылістыка старабеларускіх помнікаў; кагнітыўная і камунікатыўная лінгвістыка.
Медаль Францыска Скарыны, знак «Выдатнік адукацыі» і інш.