wd wp Пошук:

Алег Мікалаевіч Логвін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Логвін. Алег Мікалаевіч Логвін (нар. 23 мая 1959, г. Барысаў, Беларусь) — беларускі спартсмен (веласпорт), спартыўны дзеяч, заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён ХХІІ Алімпійскіх гульняў (1980, Масква), сярэбраны (1981) і бронзавы (1982) прызёр чэмпіянатаў свету, чэмпіён Еўропы (1979, 1980), чэмпіён СССР (1979, 1980).

Біяграфія

У 1977 годзе ў складзе зборнай БССР стаў другім на саюзным першынстве, а затым заняў другое месца на юніёрскім чэмпіянаце свету, у 1979 годзе разам з партнёрамі па камандзе заваяваў сярэбраны медаль на Спартакіядзе народаў СССР.

У 1980 годзе пасля перамогі ў галандскай шматдзёнцы «Алімпійскі велатур», быў уключаны ў склад зборнай СССР. Каманду рыхтаваў да спаборніцтваў вядомы велагоншчык і трэнер Віктар Капітонаў, пад кіраўніцтвам якога савецкія спартсмены двойчы выйгравалі залатыя медалі на Алімпійскіх гульнях у 1972 і 1976 гадах. Гульні ў Маскве не сталі выключэннем: апярэдзіўшы сваіх галоўных сапернікаў — спартсменаў з каманды ГДР — на 1 хвіліну і 31 секунду, каманда СССР стала пераможцам у шасейных гонках на дыстанцыі 100 км. На п’едэстал гонару падняліся Юрый Кашырын, Алег Логвін, Сяргей Шалпакоў і Анатоль Яркін.

Наступны трыумф адбыўся ў маі 1981 года на Велагонцы Міру. Маршрут яе пралягаў праз Берлін, Прагу, Варшаву і складаў 1 887 км. У складзе зборнай СССР стаў пераможцам. У гэтым жа годзе ў складзе каманды СССР заваяваў сярэбраны медаль на чэмпіянаце свету, у наступным годзе разам з камандай заняў трэцяе месца.

На чэмпіянаце СССР 1984 года заняў другое месца ў групавой гонцы і пацвердзіў сваё права на ўдзел у Алімпійскіх гульнях, аднак з-за байкоту XXIII Алімпійскіх гульняў у Лос-Анджэлесе савецкая зборная не прымала ўдзел у спаборніцтвах. У 1984 годзе зборная СССР зноў выйграла Велагонку Міру. У склад савецкай каманды велагоншчыкаў уваходзіў і Алег Логвін.

У 1986 годзе завяршыў спартыўную кар’еру і паступіў у Вышэйшую школу МУС, аднак у 1987 годзе аднавіў трэніроўкі і праз год разам з камандай «Працоўныя рэзервы» заваяваў бронзавы медаль чэмпіянату СССР. Пасля вяртання ў вялікі спорт увайшоў у першую савецкую прафесійную каманду «Альфа Люм», з якой ён выступаў у Галандыі, Бельгіі, Францыі, Партугаліі.

Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры стаў трэнерам.

Узнагароды

Кавалер ордэна «Знак Пашаны», ганаровы грамадзянін Барысава

Літаратура

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1980 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Велагоншчыкі Беларусі
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Барысава
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту СССР
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Велагоншчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»