wd wp Пошук:

Алег Іванавіч Вялічка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вялічка (значэнні). Але́г Іва́навіч Вялі́чка (нар. 6 сакавіка 1959, в. Масявічы, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі хірург, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III i IV скліканняў.

Біяграфія

Нарадзіўся 6 сакавіка 1959 года ў вёсцы Масявічы (цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі). Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут у 1982 годзе, атрымаў спецыяльнасць лекара-хірурга, лекара-арганізатара аховы здароўя вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Працаваў інтэрнам, траўматолагам, хірургам Брэсцкага гарадскога бальніцы хуткай дапамогі, галоўным урачом брэсцкай паліклінікі № 1, галоўным урачом бальніцы хуткай дапамогі[1]. У 2004 скончыў Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі.

17 кастрычніка 2004 года абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання. З 16 лістапада 2004 выконваў функцыі старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям’і і моладзі.

28 верасня 2008 года абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4 склікання па Брэсцкай Заходняй выбарчай акрузе № 1[2]. Займаў у ёй пасаду старшыні тае самае камісіі[1].

Падчас дэпутацкага тэрміна таксама быў дэпутатам Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, уваходзіў у склад камісіі па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях[3].

У 2012 скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. 22 кастрычніка 2012 года прызначаны галоўным урачом Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы[4].

У 2016 годзе прызначаны намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама[5].

Узнагароды

Сям’я

Жанаты, мае дачку[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Величко Олег Иванович(руск.)  (недаступная спасылка). Депутатский корпус. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2012. Праверана 29 лютага 2012.
  2. Уладзімір Андрэйчанка. Постановление Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь 27 октября 2008 г. № 4-П4/I «О признании полномочий депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь четвёртого созыва»(руск.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 кастрычніка 2008). Праверана 8 лістапада 2012.
  3. Величко Олег Иванович(руск.) . Структура и состав → Депутаты Парламентского Собрания → от Республики Беларусь. Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі. Праверана 8 лістапада 2012.(недаступная спасылка)
  4. Тамара Тиборовская. Бывшие депутаты трудоустраиваются. Главврачом Брестской ЦГБ назначен Олег Величко(руск.) . tomin (30 кастрычніка 2012). Праверана 8 лістапада 2012.
  5. Кадравыя пытанні // Раённыя будні. — 29 кастрычніка 2016. — № 84 (9935). — С. 1.
  6. Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 6 снежня 2011 г. № 569 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»(нявызн.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (7 снежня 2011). Праверана 8 лістапада 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 сакавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 год на варце граніцы»
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім раёне