wd wp Пошук:

Ала ад-Дзін Мухамед II

Ала ад-Дзін Мухамед II (араб. علاءالدين محمد‎‎, перс.: علاءالدين محمد, поўнае імя — Ала ад-Дунія ва-д-Дзін Абу-л-Фатх Мухамад ібн Тэкеш) (11691220) — шах Харэзма ў 12001220 гг. Малодшы сын харэзмшаха Тэкеша, ад якога атрымаў у спадчыну велізарную імперыю са сталіцай у Гурганджы.

Біяграфія

Кіраванне Мухамеда II пачалося з вайны з Гурыдамі, якія захапілі буйны горад Мерв і амаль без бою занялі Абіверд, Серахс і Нісу, узялі Нішапур і паланілі брата харэзмшаха, якога адправілі ў Герат. Аблажыўшы Герат, войскі Мухамеда на працягу месяца спрабавалі прарваць яго абарону. Толькі пасля атрымання водкупу харэзмшах зняў аблогу. У гэты час на дапамогу кіраўніку Гурыдаў з Індыі падышлі войскі яго брата — Шыхаб ад-Дзіна. Пасля досыць кровапралітнай бітвы харэзмійцам прыйшлося адступіць. Пераследваючы войскі Мухамеда II, Шыхаб ад-Дзін акружыў харэзмійскую сталіцу Гургандж, абаронай якой кіравала маці шаха — царыца Тэркен-хатун, дачка аднаго з ханаў кіпчакаў. Пры падтрымцы каракітаяў Мухамеду ўдалося выцесніць Гурыдаў па-за межы Харэзма і заключыць мір, аднак яны не пакідалі спроб развязаць вайну. Толькі пасля забойства Шыхаб ад-Дзіна ў 1206 годзе гэта небяспека знікла. Гурыдская дзяржава распалася на часткі, якія неўзабаве трапілі ў залежнасць ад Харэзма.

Пасля перамогі над Гурыдамі Мухамед стаў рыхтавацца да вайны з каракітаямі. Але ў першай жа бітве каракітаі, якія падкупілі кіраўнікоў Харасана і Самарканда, разграмілі армію харэзмшаха, пасля чаго Мухамед на некаторы час знік з поля зроку сваіх набліжаных. Толькі ўвесну 1208 года Мухамед вярнуўся ў Харэзм. Умацаваўшы сваю дзяржаву, ён прыступіў да рашучай барацьбы з каракітаямі, абапіраючыся пры гэтым на падтрымку мусульман каракітайскай дзяржавы, якія ўспрымалі яго як вызваліцеля. У верасні 1210 пры бітве на раўніне Іламіш за Сырдар’яй каракітайскія войскі пацярпелі паражэнне. У мусульманскім свеце перамога Мухамеда была расцэнена як перамога ісламу над «нявернымі» і тым самым значна ўзрос аўтарытэт харэзмшаха. У афіцыйных дакументах Мухамеда сталі называць «другім Іскандэрам» і «султанам Санджарам». На яго пярсцёнку з’явіўся надпіс «цень Алаха на зямлі» — адзін з галоўных тытулаў сельджукскіх цароў.

У 1212 годзе ў Самаркандзе ўспыхнула паўстанне. Яно было жорстка падушана Мухамедам, пасля чаго ён вырашыў зрабіць гэты горад сваёй сталіцай. Да 1215 года яго ўлада харэзмшаха распаўсюдзілася на сам Харэзм, на Маверанахр, Паўднёвы Туркменістан, Афганістан, Іран, а таксама іншыя тэрыторыі. У 1217 годзе Мухамед адправіўся ў паход на Багдад, адзін з духоўных цэнтраў мусульманскага свету, жадаючы стаць не толькі свецкім, але і духоўным валадаром. Аднак пры пераходзе горнага перавала яго войска патрапілі ў снегапад і панесла значныя страты. Мухамеду прыйшлося адмовіцца ад сваіх планаў і вярнуцца ў Самарканд.

Вайна з Мангольскай імперыяй

Асноўны артыкул: Мангольскае заваяванне Сярэдняй Азіі У 1218 годзе Чынгісхан адправіў да Мухамеда пасольства з прапановай заключыць саюз для сумеснай барацьбы з канкурэнтамі на ўсходзе і ўзаемавыгаднага гандлю. Аднак, насамрэч ён выношваў планы заваявання дзяржавы Харэзмшахаў. Харэзмшах адмовіўся ісці на здзелку з «нявернымі» і па прапанове кіраўніка Атрара Іналчука Кайыр-хана пакараў смерцю паслоў-купцоў, і сто мангольскіх афіцэраў-шпіёнаў. Чынгісхан запатрабаваў выдачы Кайыр-хана, але ў адказ Мухамед ізноў пакараў смерцю аднаго з удзельнікаў наступнага мангольскага пасольства. Пасля перамогі над Кучлукам мангольскае войска на чале з Субедэй-багатурам і Тахучар-наёнам наблізілася да межаў Харэзма і сутыкнулася з войскамі харэзмшаха. Правае крыло харэзмскага войска пад камандаваннем сына Мухамеда Джэлал ад-Дзіна дамаглося поспеху на сваім флангу і дапамагло цэнтру і леваму крылу свайго войска. Да наступу цемры ніводны з бакоў не дамогся перамогі. Уначы манголы распалілі вогнішчы і пакінулі месца бітвы. Увесну 1219 года, не скончыўшы заваяванне Кітая, Чынгісхан адправіў 200-тысячную армію ў Харэзм.

У 1219 годзе пры наступе войскаў Чынгісхана на Харэзм Мухамед II не адважыўся даць генеральную бітву, пакінуўшы сваю армію раскіданай асобнымі атрадамі па гарадах і крэпасцях усёй дзяржавы. Адзін за адным пад націскам манголаў палі Атрар, Хаджэнт, Ташкент (Чач), Бухара, Самарканд, Балх, Мерв, Нішапур, Герат, Ургенч і астатнія буйныя харэзмскія гарады. Паводле сведчанняў саміх харэзмійцаў, усе яны былі падвергнуты разбурэнню, а іх жыхары — пагалоўна забіты (крыніцы паведамляюць пра гібель 500 тысяч чал. ва Ургенчы, 200 тысяч у Гераце, 500 тыс. чал. у Мерве). Харэзмшах з рэшткамі арміі спачатку адступіў у свае персідскія ўладанні, пасля чаго бег з невялікім атрадам у прыкаспійскую вобласць, а затым на невялікі востраў Ашурадэ, у Каспійскім моры, дзе знаходзілася рэзервацыя для пракажоных. Тут ён у крайняй галечы памёр ад пнеўманіі. Паданні кажуць, што ў дзяцей некалі самага магутнага харэзмшаха нават не знайшлося кавалка тканіны яму для савана[2]. Дзяржава Харэзмшахаў спыніла існаванне, нягледзячы на тое, што сын і спадчыннік Мухамеда Джэлал ад-Дзін Манкбурны яшчэ каля дзесяці гадоў працягваў аказваць супраціўленне манголам, знаходзячыся пры гэтым у Дэлі і Малой Азіі.

У сучаснай культуры

У мастацкай літаратуры

У дакументальным кіно

Зноскі

  1. https://www.biografiasyvidas.com/biografia/m/muhammad_ibn_tekech.htm
  2. Г. А. Хидоятов. Моя родная история. — Ташкент: «Укитувчи», 1990. — С. 142. — 21 000 экз. — ISBN 5-645-00943-6.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці Самарканда
Катэгорыя·Памерлі ў Іране
Катэгорыя·Памерлі ад пнеўманіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1220 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Военачальнікі Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Постаці Бухары
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1169 годзе