wd wp Пошук:

Алах

Прыклад напісання слова «Алах» арабскай каліграфіяй
**Алах** ([араб.](/Арабская_мова "Арабская мова") الله‎‎  [[ʔalˤːɑːh]](//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/9/98/Ar-Allah.oga "Ar-Allah.oga") ([i](//be.wikipedia.org/wiki/%D0%A4%D0%B0%D0%B9%D0%BB:Ar-Allah.oga))) — [арабскае](/Арабская_мова "Арабская мова") слова, якое азначае [Бога](/Бог "Бог"). У [ісламе](/Іслам "Іслам") слова Алах традыцыйна выкарыстоўваецца ў любой мове, што азначае як уласна [Бога](/Бог "Бог"), так і адно з яго імёнаў.

Паводле веры мусульман, Алах — стваральнік і кіраўнік усяго існага. Акрамя яго ніхто не валодае гэтымі якасцямі. Існаванне Алаха з’яўляецца неабходным для сусвету, а яго адсутнасць немагчымае. У Алаха няма роўных, і ў гэтым выяўляецца Яго абсалютнае адзінства.

Алах — імя ўласнае, яно адпавядае сапраўднаму Богу, Творцу і Госпаду ўсяго існага, ўладальніку ўсіх выдатных імёнаў і якасцяў, Цэламу, Адзінаму. Алах вечны і не мае пачатку і канца. Спасціжэнне Яго чалавечым розумам немагчыма. Аднак некаторыя Яго атрыбутыўныя якасці паддаюцца прыблізнаму апісанню катэгорыямі чалавечага паняццевага апарата, г.зн., напрыклад, магчыма казаць пра Яго існаванне або дасканаласць.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Іслам