wd wp Пошук:

Алаіз Худал

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Алаіз Худал (ням.: Alois Hudal; 30 мая 1885, Грац, Аўстра-Венгрыя — 13 мая 1963, Рым, Італія) — аўстрыйскі прэлат, ватыканскі і курыяльны саноўнік. Тытулярны біскуп Элы(руск.) бел. з 1 чэрвеня 1933 па 13 мая 1963.

Пацучыныя тропы

Біскуп Алаіз Худал быў рэктарам Pontificio Istituto Teutonico Santa Maria dell’anima ў Рыме, семінарыі для аўстрыйскіх і германскіх святароў і «духоўным кіраўніком рэзідэнтаў нямецкага народа ў Італіі»[4].

Пасля вайны ў Італіі Худал актыўна дапамагаў(руск.) бел. нямецкамоўным ваеннапалонным і інтэрнаваным па ўсёй Італіі. У снежні 1944 года Ватыканскі Дзяржаўны сакратарыят(руск.) бел. Рымскай Курыі атрымаў дазвол прызначыць прадстаўніка для «наведвання нямецкамоўных інтэрніраваных грамадзянскіх асоб у Італіі». Гэтая праца была даручана Худалу.

Худал выкарыстаў сваё прызначэнне, каб дапамагчы бегчы нацысцкім ваенным злачынцам, якія былі ў вышуку, у тым ліку Францу Штанглю(руск.) бел., каменданту канцэнтрацыйнага лагера Трэблінка, Густаву Вагнеру(руск.) бел., намесніку каменданта лагера смерці Сабібор(руск.) бел., Алаізу Брунеру(руск.) бел., адказнаму за лагер Дрансі(руск.) бел. блізу Парыжу і дэпартацыі з Славакіі ў нямецкія канцлагеры, а таксама Адольфу Эйхману[5].

Некаторых з шуканых трымалі ў перасыльных лагерах, звычайна без дакументаў; іх уносілі ў лагерныя спісы пад фальшывымі імёнамі. Іншыя нацысты хаваліся ў Італіі і шукалі Худала, калі сярод іх стала вядома аб яго дзейнасці[6].

У сваіх мемуарах Худал сказаў пра свае дзеянні:"Я дзякую Богу, што ён дазволіў мне наведаць і суцешыць многіх ахвяр у іх турмах і канцэнтрацыйных лагерах і дапамагчы ім бегчы з фальшывымі дакументамі"[7]. Ён тлумачыў, што ў яго вачах:

Вайна саюзнікаў супраць Германіі была не крыжовым паходам, а барацьбой эканамічных груп, за перамогу ў якой яны і біліся. Гэты так званы бізнэс… выкарыстоўваў ключавыя словы, такія як дэмакратыя, спаборніцтва, свабода рэлігіі і хрысціянства як прынаду для мас. Усе гэтыя веды былі прычынай, па якой я адчуваў сябе абавязаным пасля 1945 года прысвяціць усю маю дабрачынную працу былым нацыянал-сацыялістам і фашыстам, асабліва так званым «ваенным злачынцам».

На думку Марка Ааронса і Джона Лофтуса(англ.) бел., выкладзеным у іх кнізе «Несвятая Троіца»[8], Худал быў першым з каталіцкіх святароў, якія прысвяцілі сябе арганізацыі маршрутаў уцёкаў. Ааронс і Лофтус сцвярджаюць, што Худал забяспечваў аб’екты сваёй дабрачыннасці грашыма, каб дапамагчы ім схавацца і, што больш важна, фальшывымі паперамі, уключаючы ідэнтыфікацыйныя дакументы, выдадзеныя Ватыканскай арганізацыяй дапамогі бежанцам (Commissione Pontificia d’Assistenza).

Гэтыя ватыканскія паперы не былі сапраўднымі пашпартамі і іх не было дастаткова для выезду за мяжу. Гэта былі, хутчэй, першасныя дакументы — якія маглі быць выкарыстаны для атрымання пашпарта перамешчанай асобы ад Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК), які, у сваю чаргу, можна выкарыстоўваць для атрымання віз. Тэарэтычна МКЧК мог праверыць мінулае атрымальнікаў пашпартоў, але на практыцы слова святара і асабліва біскупа было цалкам дастаткова. Згодна фактам, атрыманым Гіта Серэні(руск.) бел. ў кіраўніка рымскага аддзялення МКЧК[9], Худал мог таксама выкарыстоўваць сваю пасаду біскупа для атрымання дакументаў, «вырабленых па яго спецыфікацыях». Крыніцы Серэні раскрылі таксама актыўны незаконны гандаль крадзенымі і падробленымі дакументамі МКЧК у Рыме таго часу.

Паводле рассакрэчаных справаздач амерыканскай выведкі, Худал быў не адзіным святаром, які дапамагаў нацысцкім уцекачам у той час. У «La Vista report», рассакрэчаным у 1984, агент Корпуса контрвыведкі (CIC) Вінцэнт Ла Віста дакладваў, як ён лёгка здабыў падробленыя дакументы МКЧК для нібыта двух венгерскіх уцекачоў з дапамогай ліста ад бацькі Ёзэфа Галава. Галаў, які ажыццяўляў спансаваную Ватыканам дабрачыннасць для венгерскіх бежанцаў, не задаваў пытанняў і напісаў ліст сваёй «асабістай кантактнай асобе ў Міжнародным Чырвоным Крыжы, якая затым выдала пашпарты»[10].

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118554239 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 сакавіка 2015.
  2. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118554239 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 красавіка 2014.
  3. http://www.catholic-hierarchy.org/bishop/bhudal.html
  4. Aarons and Loftus, Unholy Trinity: The Vatican, The Nazis, and the Swiss Bankers (St Martins Press 1991, revised 1998), p. 36
  5. Michael Phayer, The Catholic Church and the Holocaust
  6. Gitta Sereny, Into That Darkness, Picador 1977, p. 289. Her account comes from testimony of Nazi war criminals helped by Hudal, such as Franz Stangl, Commandant of Treblinka extermination camp.
  7. Hudal Römische Tagebücher (English translation quoted in Aarons and Loftus, p. 37)
  8. Aarons and Loftus, chapter 2, «Bishop Hudal and the First Wave»
  9. Gitta Sereny, op. cit., pp. 316-17
  10. Aarons and Loftus, pp. 43-45

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі 13 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Каталіцкія біскупы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі ў 1963 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Грацкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Рым
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Грацы
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 мая
Катэгорыя·Тытулярныя біскупы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лацыа