У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ходжкін.
Алан Лойд Ходжкін (англ.: Alan Lloyd Hodgkin; 5 лютага 1914, г. Бэнберы, Вялікабрытанія — 20 снежня 1998) — англійскі вучоны ў галіне фізіялогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1963). Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1948, у 1970—75 яго прэзідэнт). Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, Каралеўскай АН Даніі (1964), Нацыянальнай АН Індыі, Каралеўскай акадэміі Ірландыі, замежны член Расійскай АН (1976).
У 1936 годзе скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт.
3 1939 года навуковы кансультант Міністэрства ВПС і Міністэрства авіяцыйнай прамысловасці, з 1945 года працаваў у Кембрыджы, у 1970—1981 — прафесар біяфізікі.
3 1971 года канцлер Лестэрскага ўніверсітэта.
У 1978—1984 — кіраўнік Трыніці-каледжа.
Навуковыя працы па фізіялогіі нервовай клеткі, механізмах узбуджэння і тармажэння.
Аўтар асноўных тэорый аб ролі іонных градыентаў у генерацыі нервовага імпульсу.
Стваральніх сучаснай мембраннай тэорыі ўзнікнення біяэлектрычных патэнцыялаў.