wd wp Пошук:

Лестэрскі ўніверсітэт

Лестэрскі ўніверсітэт (англ.: University of Leicester) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Лестэр.

Агульная характарыстыка

Галоўны кампус знаходзіцца на поўдзень ад цэнтра горада, побач з паркам Вікторыя. Папярэднік універсітэта, Лестэрскі ўніверсітэцкі каледж, атрымаў статус універсітэта ў 1957 годзе.

У 2019/2020 навучальным годзе даход універсітэта склаў 323,1 мільёна фунтаў стэрлінгаў, з якіх 57 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў прыпадалі на даследчыя гранты.

Універсітэт атрымаў увагу СМІ за вынаходніцтва генетычнай дактыласкапіі, а таксама за ўклад у выяўленне і ідэнтыфікацыю парэшткаў караля Рычарда III.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1921 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Лестэр