wd wp Пошук:

Акцяброўскі сельсавет

Акцябро́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Акцяброва.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Бычанскі (Старабычанскі) сельсавет у складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Быч (Старая Быч). Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна. 30 ліпеня 1964 года вёскі Старая Быч і Новая Быч аб’яднаны ў адну — Акцяброва[1]. 28 снежня 1964 года сельсавет перайменаваны ў Акцяброўскі[2]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна, з 25 сакавіка 1965 года — у складзе Рагачоўскага раёна[3], з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Кармянскага раёна. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ліцвінавіцкага сельсавета[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: вёскі Акцяброва, Косель, Косельскі Прудок, Курганне і пасёлак Забалацкае.

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 снежня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 4 (1084).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 сакавіка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 18 (1098).
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 282 Об изменении административно-территориального устройства Кормянского района Гомельской области

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рагачоўскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чачэрскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Кармянскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе