wd wp Пошук:

Аксана Фёдараўна Ткачук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ткачук. Аксана Фёдараўна Ткачу́к (нар. 10 чэрвеня 1933, г. Ленінград, РСФСР, СССР) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1976). Жонка архітэктара Дзмітрыя Кудраўцава.

Біяграфія

Аксана Ткачук нарадзілася 10 чэрвеня 1933 года ў г. Ленінградзе ў сям’і служачага. Бацька працаваў у праектным інстытуце эканамістам, а маці — на заводзе. У 1941 годзе Аксана мусіла пайсці ў 1-ы клас, дзеці з бабуляй з’яжджалі ў пачатку года на дачу, але калі пачалася вайна, ім прыйшлося вярнуцца ў горад. Бацька неўзабаве эвакуіраваўся з інстытутам на Урал, а сям’я засталася ў Ленінградзе. Перажыла ў блакадным Ленінградзе галодную зіму 19411942 гадоў, пасля чаго сям’я Аксаны была эвакуіравана ва ўральскі горад Таўду[1].

У Ленінград вярнуліся толькі ў 1946 годзе. Аксана пайшла ў пяты клас, а на наступны год стала вучыцца ў сярэдняй мастацкай школе пры Акадэміі мастацтваў. У 1952 годзе яна паступіла на архітэктурны факультэт Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры (выкладчыкі І. І. Фамін, Я. А. Левінсан[ru], С. Барутчаў[2]). У 1958 годзе Аксана Ткачук абараніла дыпломны праект «Палац моладзі» і стала працаваць у інстытуце «Ленаблпраект», а праз год пераехала да мужа Дзмітрыя Кудраўцава ў Мінск[1].

З 1960 года працавала ў інстытуце «Мінскпраект», у 19771983 гадах галоўны мастак Мінска, адначасова намеснік галоўнага архітэктара горада[3].

У 19841991 гадах мастак па інтэр’ерах у Мінскім мастацка-вытворчым камбінаце, распрацоўвала інтэр’еры грамадскіх будынкаў. У 19922002 кіраўнік творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў Беларусі[2].

Член Саюза архітэктараў з 1961 года[2].

Творчасць

Рэстаран «Журавінка»

Кіраўнік аўтарскага калектыву праектаў будынкаў Інстытута народнай гаспадаркі (19641974), жылых дамоў па вул. Старавіленскай (19771979; сааўтары У. М. Тарноўскі, А. В. Шорап[2]), будынка Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі (1981; сааўтар У. М. Тарноўскі[2])[3], Інстытут павышэння кваліфікацыі кіруючых працаўнікоў народнай гаспадаркі (1982)[4], Палаца культуры вытворчага тонкасуконнага аб’яднання (1984), планіроўкі і забудовы мікрараёнаў Ракаўская шаша 6 і 7 у Мінску. Сярод інш. работ (у сааўтарстве): праекты рэстарана «Журавінка» (1969) у Мінску, рэканструкцый Беларускага тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску (1985), будынкаў 19 ст. па вул. Камсамольскай ў Мінску (1999) і інш[3].

У 2003 годзе Аксане Фёдараўне прапанавалі распрацаваць праект рэканструкцыі кінатэатра «Радзіма» пад драматычны тэатр «Дзе-Я?». Былі рэканструяваны фасады будынка, створаны два залы — дзіцячай драматычнай студыі і глядзельны на 180 месцаў[1] (праектаванне ў 2004—2005; сааўтар Т. А. Шорап).

Узнагароды

Заслужаны архітэктар БССР (1976), узнагароджана Граматай Вярхоўнага Савета БССР[1] (1980)[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 К 80-летию со дня рождения
  2. 1 2 3 4 5 Нитиевский Александр Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)
  3. 1 2 3 Ткачук Аксана Фёдараўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
  4. 1 2 Ткачук Оксана Федоровна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 чэрвеня
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу