wd wp Пошук:

Аксана Аляксееўна Данільчык

Аксана Аляксееўна Данільчык (нар. 15 лістапада 1970, Мінск) — беларуская паэтэса, перакладчыца, літаратуразнаўца.

Біяграфія

Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1993) і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН Беларусі (1996). Па стыпендыі Міністэрства замежных спраў Італіі вучылася ў Перуджы. Кандыдат філалагічных навук (2002). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Творчасць

Аўтарка паэтычных зборнікаў «Абрыс Скарпіёна» (1996), «Il Mezzogiоrno. Поўдзень» (2006), «Сон, які немагчыма забараніць» (2011), «Блюмэнштрасэ» (электронная кніга, 2018), кніжкі вершаў для дзяцей «Павуцінка на агрэсце» (2005, мастацкае афармленне Вячаслаў Паўлавец). Вершы друкаваліся ў беларускіх перыядычных выданнях, уваходзілі ў калектыўныя зборнікі і анталогіі. У 2019 годзе ў Італіі выйшла кніга вершаў Аксаны Данільчык «Il canto del ghiaccio»[1] (Aksana Danilčyk. Il canto del ghiaccio. — Edizioni Controluce, 2019; мастацкае афармленне Вячаслава Паўлаўца).

Удзельнічала ў літаратурных фестывалях і семінарах у Беларусі, Літве, Украіне. Творы А. Данільчык перакладзены на англійскую, італьянскую, рускую, літоўскую, польскую і ўкраінскую мовы. Удзельніца праекта «Начная чытанка» (2007).[2]

Перакладае з італьянскай мовы, даследуе італьянскую літаратуру і яе ўзаемаадносіны з беларускай (працы «Рэцэпцыя Дантэ ў беларускай літаратуры ХІХ-ХХ ст.», 2006; «Італьянскі рамантызм і патрыятычныя матывы беларускай літаратуры», 2008). Аўтарка шматліках артыкулаў, прысвечаных беларускай і італьянскай літаратурам. Сярод перакладзеных аўтараў — Уга Фоскала, Джакама Леапардзі, Дзіна Кампана, Антонія Поццы, Альда Анараці і іншыя.

Удзельнічала ў стварэнні дакументальнага фільма пра Яўгенію Янішчыц «Небяспечны талент» (2008)[3].

Разам з Віктарам Жыбулём уклала Анталогію беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду «Бліскавіцы» (2017).

Намінантка на прэмію часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» у раздзеле «Паэзія» (2016).

Лаўрэатка прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» за найлепшую публікацыю ў намінацыі «Паэзія» (2021).

Зноскі

  1. https://www.controluce.it/notizie/prodotto/il-canto-del-ghiaccio/
  2. https://soundcloud.com/svaboda/nr061127-061201-danilcyk
  3. https://vimeo.com/32770727

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Перакладчыкі з італьянскай мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Паэтэсы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў