wd wp Пошук:

Альда Анараці

Альда Анараці (італ.: Aldo Onorati; нар. 11 жніўня 1939, Альбана-Лацыяле) — італьянскі паэт, празаік, даследчык літаратуры.

Біяграфія

Выкладаў італьянскую мову і літаратуру, супрацоўнічаў з газетай «L’Osservatore Romano» і іншымі італьянскімі перыядычнымі выданнямі.

Аўтар кніг паэзіі і прозы, паасобныя творы перакладзены на 20 моў, у т. л. на беларускую[1] (у перакладзе Аксаны Данільчык) і рускую[2].

Даследчык літаратуры, у прыватнасці творчасці Дантэ, актыўна супрацоўнічае з Таварыствам «Дантэ Аліг’еры» (італ.: Società Dante Alighieri). Бярэ актыўны ўдзел у папулярызацыі італьянскай літаратуры, шмат выступае з лекцыямі. Супрацоўнічаў з італьянскім тэлебачаннем (перадачы на тэму школы і выхавання), займаўся выдавецкай дзейнасцю.

Зноскі

  1. Анараці А. Вершы // «Наша вера», № 3 (81), 2017. — С. 48-50.
  2. Альдо Онорати. Нелепые вопросы / Пер. с итал. Е. Солоновича, В. Ефремовой, Е. Титунова. — М.: «Podkova», 2004. — 96 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Пісьменнікі Італіі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Рым
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 жніўня
Катэгорыя·Паэты Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Асобы