wd wp Пошук:

Акервіль

Акервіль (руск.: Оккерви́ль) — рака на ўсходзе Санкт-Пецярбурга, левы прыток ракі Охты, упадае ў яе за 1,8 км вышэй вусця. Не суднаходная, рух маламерных суднаў па рацэ забаронены. Выцякае з балот на паўднёвы захад ад Колтушскіх вышынь. Працякае па Усевалажскім раёне Ленінградскай вобласці, Неўскаму і Чырвонагвардзейскаму раёнах Санкт-Пецярбурга. Даўжыня — 18 км, шырыня — 1,5—25 м, глыбіня ад 0,25 да 0,8 м.

У вытоках носіць назву рака Чорная і мае прыток Хумалаеў ручай.

Сістэма воднага аб’екта: Охта → НяваБалтыйскае мора.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі і каналы Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без даўжыні
Катэгорыя·Басейн Нявы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы