wd wp Пошук:

Акатнік амурскі

Акатнік амурскі, Маакія амурская[3] (Maackia amurensis), лістападнае дрэва сямейства бабовых.

Батанічнае апісанне

Вышыня да 15-20 м. Крона густая. Лісце складанае, няпарнаперыстае. Парасткі і лісце з шаўковым апушэннем, што надае дрэву серабрысты колер. Кветкі белыя або крэмавыя, духмяныя, у густых гронках. Плады — плоскія цёмна-бурыя струкі.

Арэал

Радзіма — Кітай, Далёкі Усход Расіі.

На Беларусі інтрадукаваны як дэкаратыўная расліна. Вырошчваецца ў парках, садах. Цвіце ў ліпені.

Значэнне і выкарыстанне

Дрэва прыдатнае для ўмацавання яроў і адхонаў, драўніна ўстойлівая да гніення.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 79. — 160 с. — 2 350 экз.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Матыльковыя
Катэгорыя·Дрэвы
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных