Акатнік амурскі, Маакія амурская[3] (Maackia amurensis), лістападнае дрэва сямейства бабовых.
Вышыня да 15-20 м. Крона густая. Лісце складанае, няпарнаперыстае. Парасткі і лісце з шаўковым апушэннем, што надае дрэву серабрысты колер. Кветкі белыя або крэмавыя, духмяныя, у густых гронках. Плады — плоскія цёмна-бурыя струкі.
Радзіма — Кітай, Далёкі Усход Расіі.
На Беларусі інтрадукаваны як дэкаратыўная расліна. Вырошчваецца ў парках, садах. Цвіце ў ліпені.
Дрэва прыдатнае для ўмацавання яроў і адхонаў, драўніна ўстойлівая да гніення.