wd wp Пошук:

Айшварыя Рай

Айшварыя Рай Бачан (Шаблон:Lang-tcy [əjɕʋərjaː rəj], хіндзі: ऐश्वर्या राय, англ.: Aishwarya Rai Bachchan; 1 лістапада 1973, Мангалор, Карнатака, Індыя) — індыйская актрыса і фотамадэль. Пераможца конкурсу «Міс свету» 1994 года.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і афіцэра гандлёвага флоту Крышнарая Рая і пісьменніцы Врынды Рай, ёсць старэйшы брат. Родная мова Айшварыі тулу, таксама валодае англійскай, хіндзі, маратхі і тамільскай мовамі. У дзяцінстве вучылася класічнай музыцы і танцам. У раннім узросце з сям’ёй пераехала ў Бамбей, дзе наведвала Arya Vidya Mandir high school ў прыгарадзе Сантакруз. Пасля заканчэння каледжа Ruparel College (да яго год правучылася ў Jai Hind College) паступіла ва ўніверсітэт, дзе пачала вывучаць архітэктуру, але затым стала мадэллю. У 1994 годзе перамагла на конкурсе «Міс Свету». Пасля ўдзельнічала ў рэкламнай кампаніі Pepsi, здымалася для часопіса Vogue Magazine.

На працягу некалькіх гадоў сустракалася з Салманам Ханам. Пасля яны рассталіся. Праз некаторы час сустракалася з акцёрам Вівекам Абероям. 14 студзеня 2007 абвясціла аб заручынах з акцёрам Абішэкам Бачанам, сынам Амітабха Бачана, і 20 красавіка таго ж года выйшла за яго замуж. 16 лістапада 2011 Айшварыя Рай у адной з клінік Мумбаі нарадзіла дачку. Пра гэта напісаў у сябе ў «Твітэры» Амітабх Бачан.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #138987033 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. The International Who’s Who of Women 2006Routledge, 2005. — ISBN 978-1-85743-325-8

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Афіцэры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Індыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мангалоры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы Індыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Фотамадэлі Індыі
Катэгорыя·Фотамадэлі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лістапада
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта