wd wp Пошук:

Амітабх Бачан

Амітабх Бачан (хіндзі अमिताभ बच्चन, пры нараджэнні: Амітабх Харыванш Бачан; 11 кастрычніка 1942) — індыйскі акцёр

, палітык, прадзюсар і тэлевядучы.

Біяграфія

Амітабх Баччн нарадзіўся 11 кастрычніка 1942 гады ў горадзе Алахабад, штат Утар-Прадэш, у сям’і, якая належыць да адной з вышэйшых кастаў Індыі. Яго бацька, Харыванш Рай Бачан (псеўданім, сапраўдная прозвішча — Шрывастаў), быў вядомым у Індыі паэтам. У Амітабха ёсць малодшы брат, Аджытабх.

З чэрвені 1973 г. Амітабх Бачан жанаты на актрысе Джай Бхадуры. У іх двое дзяцей: дачка Швета і сын Абхішэк, таксама акцёр. Сын Амітабха, Абхішэк Бачан, з 2007 года жанаты на актрысе Айшварыі Рай.

Кар’ера ў кіно

Амітабх Бачан дэбютаваў у кіно ў 1969 годзе ў фільме «Сем індыйцаў» («Saat Hindustani»), дзе ён згуляў адну з галоўных роляў. Хоць фільм не меў камерцыйнага поспеху, за ролю ў ім Бачан атрымаў нацыянальную кінапрэмію як лепшы новы акцёр. За наступны фільм, Любоў ніколі не памрэ («Anand»), у якім галоўную ролю гуляў Раджэш Кхан, Бачану была прысуджана ўзнагарода часопіса «Filmfare» лепшага акцёру другога плана.

Аднак сапраўдны поспех прыйшоў да Бачана толькі пасля выканання ў 1973 годзе галоўнай ролі ў фільме «Зацягнутая адплата» («Zanjeer»), у якім ён гуляў «злоснага маладога чалавека», паліцэйскага, які самастойна супрацьстаяў злу.

Зноскі

  1. Amitabh Bachchan was born to be famous // The Times of India — 2012. — ed. size: 3321702 Праверана 19 чэрвеня 2017.
  2. Amitabh Bachchan // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Amitabh Bachchan // The Fine Art Archive — 2003. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Amitabh BachchanAsian Network PresentsShah Rukh Khan’s HeroesBBC Asian Network, 2012.
  5. Amitabh to join Sherwood alumni meetThe Times of India, 2003. Праверана 10 мая 2020.
  6. Alumni meet at Kirori Mal CollegeThe Times of India, 2010. Праверана 11 мая 2020.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 кастрычніка
Катэгорыя·Прадзюсары паводле алфавіта
Катэгорыя·Тэлевядучыя XX стагоддзя
Катэгорыя·Паслы добрай волі ЮНІСЕФ
Катэгорыя·Тэлевядучыя XXI стагоддзя
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Прадзюсары Індыі
Катэгорыя·Прадзюсары XX стагоддзя
Катэгорыя·Тэлевядучыя Індыі
Катэгорыя·Прадзюсары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Тэлевядучыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Акцёры Індыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Алахабадзе
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных