wd wp Пошук:

Азаранкаўскае

Аза́ранкаўскае, Азаранскаевозера на мяжы Лепельскага і Ушацкага раёнаў Віцебскай вобласці у басейне ракі Зеха, за 15 км у напрамку на поўнач ад горада Лепель, каля вёскі Азаранкі Ушацкага раёна.

Плошча паверхні возера 0,35 (0,38[1]) км². Даўжыня 0,9 км, найбольшая шырыня 0,59 (0,75[1]) км. Даўжыня берагавой лініі 2,35 км. Найбольшая глыбіня 1,9 м. Плошча вадазбору 5,6 (8,4[1]) км². Аб′ём вады 0,4 млн м³.

Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 3—5 м, пад хмызняком. Берагі забалочаныя, тарфяністыя. Дно возера выслана сапрапелем. Выцякае ручай у раку Вароніца.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 42. — 575 с. — 10 000 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Ушацкага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Лепельскага раёна
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96